Пётр Пятровіч Канаўніцын
Пётр Пятровіч Канаўніцын (28 верасня (9 кастрычніка) 1764 — 28 жніўня (9 верасня) 1822) — расійскі дзяржаўны і ваенны дзеяч, генерал ад інфантэрыі (1817), граф (1819).
Пётр Пятровіч Канаўніцын | |
---|---|
Дата нараджэння | 28 верасня (9 кастрычніка) 1764 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 28 жніўня (9 верасня) 1822 (57 гадоў) |
Месца смерці | |
Бацька | Pyotr Konovnitsyn[d] |
Маці | Q108745074? |
Жонка | Anna Konovnitsyna[d] |
Дзеці | Іван Пятровіч Канаўніцын[d], Лізавета Пятроўна Канаўніцына[d], Pyotr Konovnitsyn[d] і Grigory Konovnitsyn[d] |
Грамадзянства | |
Прыналежнасць | Расійская імперыя |
Род войскаў | пяхота |
Званне | генерал ад інфантэрыі |
Камандаваў | Наваторжскі 114-ы пяхотны полк[d] і Ваеннае міністэрства Расійскай імперыі[d] |
Бітвы/войны | |
Узнагароды і званні | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьСкончыў Артылерыйскі і інжынерны кадэцкі корпус (1786). Удзельнік руска-шведскай вайны 1788—1790. У 1791 годзе — генерал-ад’ютант князя Р. А. Пацёмкіна. З 1792 года — камандзір Старааскольскага мушкяцёрскага палка. Удзельнічаў у польскай кампаніі (1794).
У 1798 годзе імператарам Паўлам I звольнены са службы і да 1807 года — у адстаўцы. У 1807 годзе ізноў прыняты на службу. Прызначаны ў 1808 годзе дзяжурным генералам у фінляндскую армію, Канаўніцын удзельнічаў ва ўсіх дзеяннях галоўнага корпуса войскаў, а ў марской бітве ля Аба кіраваў нават рускай флатыліяй і прымусіў шведскія караблі да адступлення. З 1809 года — камандзір 3-й пяхотнай дывізіі.
У Айчыннай вайне 1812 удзельнічаў у баі пад Астроўна, Смаленскай бітве, бітве ля Валуцінай гары і Барадзінскай бітве. Пасля Барадзіна прызначаны дзяжурным генералам арміі, удзельнічаў у баях пры Таруціне, Малаяраслаўцы, Вязьме і Красным. Пасля ранення П. І. Баграціёна таксама часова камандаваў 2-й арміяй.
Падчас замежных паходаў рускай арміі 1813—1814 гадоў — камандзір Грэнадзёрскага корпуса, удзельнічаў у Лейпцыгскай бітве 1813. У бітве пры Лютцэне, камандуючы рэзервам, Канаўніцын быў цяжка паранены ў нагу, калі на кані аб’язджаў сваіх стралкоў. Узнагароджаны ордэнамі Св. Георгія:
- 4-га класа: узнагароджаны 15 (26) верасня 1794 за «адметную адвагу, праяўленую супраць польскіх мяцежнікаў 22 чэрвеня пры Слоніме, дзе ён даў мужны адпор шматлікаму непрыяцелю».
- 3-га класа: узнагароджаны 17 (29) лютага 1809 «у адплату адметнай мужнасці і адвагі, праяўленыя ў цяперашнюю кампанію супраць шведаў у бітве 21-га ліпеня на востраве Кіміта, дзе пераследваў з бясстрашнасцю і біў адступаючага ад мыса Весцінсіеры да пункта дэсанта непрыяцеля, які панёс моцнае паражэнне».
- 2-га класа: 15 (27) лютага 1813 «за адзнакі ў Айчынную вайну супраць французаў».
У 1815—1819 гадах — ваенны міністр. З 1819 года — член Дзяржаўнага Савета і начальнік ваенна-навучальных устаноў расійскай арміі, галоўны дырэктар 1-га, 2-га і Пажаскага карпусоў, Дваранскага палка, Смаленскага кадэцкага корпуса і Царскасельскага ліцэя.