Пётр Уладзіслаў Казіміравіч Брант

Пётр Уладзіслаў Казіміравіч Брант (1836, в. Рудакі, Свянцянскі павет — 1912) — кіраўнік паўстанцкіх атрадаў падчас Паўстання 1863-64 у Беларусі і Польшчы[1].

Пётр Уладзіслаў Казіміравіч Брант
Дата нараджэння 1836(1836)
Месца нараджэння в. Рудакі, Свянцянскі павет
Дата смерці 1912(1912)
Званне Паручнік
Камандаваў сялянскімі паўстанскімі атрадамі
Бітвы/войны Паўстанне ў Польшчы, Літве і Беларусі, 1863—1864

Біяграфія правіць

Жыў і вучыўся ў Маладзечне. Паручнік рускай арміі. У красавіку 1863 з групай афіцэраў Лібаўскага пяхотнага палка  (руск.) ўдзельнічаў у фарміраванні галоўнага паўстанцкага атрада Гродзенскай губерні[1].

Змагаўся з царскімі войскамі на Беласточчыне, узначальваў асобны атрад у Аўгустоўскай губерні, паўстанцкія сялянскія атрады[1].

З канца 1863 у эміграцыі. Аўтар успамінаў пра паўстанне (1903)[1].

Зноскі

  1. а б в г Брандт Пётр Владислав Казимирович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 79. — 737 с.

Літаратура правіць