Пётр Фролавіч Прывалаў
Пё́тр Фро́лавіч Прыва́лаў (22 снежня 1898, в. Смалявічы Чарнігаўскай губерні, Расійская імперыя — 31 снежня 1951, Масква, РСФСР, СССР) — савецкі военачальнік, генерал-маёр (1940), удзельнік Першай сусветнай, грамадзянскай і Другой сусветнай войнаў.
Пётр Фролавіч Прывалаў | |
---|---|
Дата нараджэння | 22 снежня 1898 |
Месца нараджэння |
|
Дата смерці | 30 снежня 1951 (53 гады) |
Месца смерці | |
Прыналежнасць | СССР |
Род войскаў | пяхота |
Гады службы | 1917—1941 |
Званне |
генерал-маёр |
Камандаваў | 192-я горнастралковая дывізія |
Бітвы/войны |
Першая сусветная вайна, Грамадзянская вайна ў Расіі, Вялікая Айчынная вайна |
Узнагароды і званні |
Біяграфія
правіцьПётр Прывалаў нарадзіўся 22 снежня 1898 года ў вёсцы Смалявічы Чарнігаўскай губерні ў сям’і працоўнага. Пасля сканчэння вясковай школы цягам сямі гадоў працаваў пекарам і чарнарабочым. У 1917 годзе быў прызваны ў царскае войска, браў удзел у Першай сусветнай вайне на Заходнім фронце, даслужыўся да звання унтэр-афіцэра. У сакавіку 1918 года далучыўся да Рабоча-сялянскай Чырвонай Арміі, служыў ваяром марскога аддзела, удзельнічаў у бітвах з войскамі Юдзеніча і Калчака, быў паранены[1].
Пасля вайны да 1925 года Прывалаў камандаваў кулямётнымі ўзводам і ротай. У 1926 скончыў пяхотную школу ў Кіеве і да 1931 года камандаваў рознымі стралецкімі падраздзяленнямі. Пасля цягам двух гадоў Прывалаў служыў начальнікам штабу стралковага палка, і трох гадоў — яго камандзірам. У 1936—1937 гадах ён быў памочнікам камандзіра дывізіі. У чэрвені 1938 года прызначаны камандзірам 80-й стралковай дывізіі Кіеўскай асаблівай ваеннай акругі. 4 чэрвеня 1940 года яму нададзенае званне генерал-маёра. У маі 1941 года скончыў Вышэйшыя акадэмічныя курсы пры Ваеннай акадэміі Генеральнага штаба РСЧА, пасля чаго атрымаў прызначэнне камандзірам 192-й горнастралковай дывізіі ў Кіеўскай асаблівай ваеннай акрузе[1].
У пачатку Вялікай Айчыннай вайны дывізія Прывалава змагалася на Паўднёва-Заходнім фронце, брала ўдзел у прыгранічным змаганні і Кіеўскай абарончай аперацыі. У апошняй дывізія трапіла ў атачэнне і зазнала вялікія страты. У жніўні 1941 года пры спробе выйсці з атачэння Прывалаў трапіў у нямецкі палон. Утрымліваўся ў некалькіх нямецкіх канцэнтрацыйных лагерах. У пачатку мая 1945 года Прывалаў быў вызвалены з лагера Вайсенбург амерыканскімі войскамі. Праз савецкую ваенную місію па рэпатрыяцыі ў Парыжы быў перанакіраваны ў Маскву. Па праверцы ў органах НКУС 15 снежня 1945 года быў арыштаваны і аддадзены пад суд. У 1950 годзе Ваеннай калегіяй Вярхоўнага Суда СССР прысуджаны да найвышэйшай меры пакарання. Прысуд быў выкананы 31 снежня 1951 года. Пасмяротна рэабілітаваны 18 сакавіка 1968[1].
Узнагароды
правіць- Ордэн Чырвонага сцяга (20.02.1928[2])
Крыніцы
правіць- ↑ а б в Свердлов 1999, с. 139—142.
- ↑ Приказ революционного военного совета Союза Советских Социалистических Республик по личному составу армии № 101. 23 февраля 1928 года. Москва. — М.: Центральная типография НКВМ, 1928. — С. 23. — 36 с. — 430 экз.
Літаратура
правіць- Свердлов Ф. Д. Советские генералы в плену. — М.: Изд-во фонда «Холокост», 1999. — 246 с. — 500 экз.