Народны камісарыят унутраных спраў СССР

Наро́дны камісарыя́т уну́траных спраў СССР (НКУС СССР) (руск.: Народный комиссариат внутренних дел СССР (НКВД СССР)) — цэнтральны орган дзяржаўнага кіравання СССР па барацьбе з злачыннасцю і падтрыманні грамадскага парадку ў 19341946 гадах. Пасля быў перайменаваны ў Міністэрства ўнутраных спраў СССР.

Народны камісарыят унутраных спраў СССР
скарочана — НКУС СССР
  • Народный комиссариат внутренних дел СССР
Выява лагатыпа
Агульная інфармацыя
Краіна
Дата стварэння 10 ліпеня 1934
Папярэдняе ведамства АДПУ СССР
Дата скасавання 26 жніўня 1946
Заменена на Міністэрства ўнутраных спраў СССР
Вышэйшае ведамства Савет народных камісараў[d]
Штаб-кватэра Масква, пл. Дзяржынскага, 2

За перыяд свайго існавання НКУС СССР выконваў дзяржаўныя функцыі, як звязаныя з аховай парадку і дзяржаўнай бяспекі, так і ў сферы камунальнай гаспадаркі і эканомікі краіны. На тэрыторыі Беларусі функцыі НКУС ажыццяўляў Народны камісарыят унутраных спраў БССР (НКУС БССР).

У 1946 годзе ператвораны ў Міністэрства ўнутраных спраў СССР.

Гісторыя

правіць

Народны камісарыят унутраных спраў СССР створаны 10 ліпеня 1934 года. Наркамам унутраных спраў СССР быў прызначаны Генрых Ягода.

На НКУС былі ўскладзеныя наступныя задачы:

  • забеспячэнне грамадскага парадку і дзяржаўнай бяспекі,
  • ахова сацыялістычнай уласнасці,
  • запіс актаў грамадзянскага стану,
  • памежная ахова,
  • утрыманне і ахова папраўча-працоўных лагераў.

У верасні 1936 года наркамам унутраных спраў СССР прызначаны Мікалай Яжоў.

Са снежня 1938 года наркамам унутраных спраў СССР прызначаны Лаўрэнцій Берыя.

3 лютага 1941 года ўказам Прэзідыума Вярхоўнага савета СССР НКУС быў падзелены на два самастойныя органы: НКУС (наркам — Лаўрэнцій Берыя) і наркамат дзяржаўнай бяспекі СССР (НКДБ) (наркам — Усевалад Мяркулаў). Пасля пачатку Вялікай Айчыннай вайны 20 ліпеня 1941 года НКУС і НКДБ былі вернутыя да структуры адзінага наркамата — НКУС, наркамам унутраных спраў СССР застаўся Берыя, а былы наркам дзяржбяспекі СССР Мяркулаў быў прызначаны яго першым намеснікам. 14 красавіка 1943 года ўказам Прэзідыума Вярхоўнага савета СССР шляхам выдзялення з НКУС аператыўна-чэкісцкіх упраўленняў і аддзелаў ізноў быў сфармаваны самастойны наркамат дзяржаўнай бяспекі СССР (НКДБ СССР) пад кіраўніцтвам Мяркулава.

У снежні 1945 года наркамам унутраных спраў СССР быў прызначаны Сяргей Круглоў.

У 1946 годзе Народны камісарыят унутраных спраў СССР ператвораны ў Міністэрства ўнутраных спраў СССР.

Кіраўнікі

правіць
Імя
(Гады жыцця)
Тэрмін паўнамоцтваў Кіраўнік урада
Пачатак Канец
Народны камісар унутраных спраў СССР
1   Генеральны камісар дзяржбяспекі
Генрых Рыгоравіч Ягода
(1891—1938)
10 ліпеня 1934 25 верасня 1936 Вячаслаў Молатаў (1930—1941)
2 Генеральны камісар дзяржбяспекі
Мікалай Іванавіч Яжоў
(1895—1940)
26 верасня 1936 25 лістапада 1938 Вячаслаў Молатаў (1930—1941)
3   Генеральны камісар дзяржбяспекі,
з 9.07.1945 г. — Маршал Савецкага Саюза
Лаўрэнцій Паўлавіч Берыя
(1899—1953)
25 лістапада 1938 29 снежня 1945 Вячаслаў Молатаў (1930—1941)
Іосіф Сталін (1941—1953)
4 Генерал-палкоўнік
Сяргей Нічыпаравіч Круглоў
(1907—1977)
29 снежня 1945 15 сакавіка 1946 Іосіф Сталін (1941—1953)

Рэпрэсіі

правіць

НКУС, як орган дзяржаўнай бяспекі, які выконваў пенітэцыярныя функцыі, быў выканаўцам палітычных рэпрэсій 1930-х гадоў. Многія грамадзяне СССР былі асуджаныя ў пазасудовым парадку асобымі тройкамі НКУС. Таксама НКУС СССР пасля заканчэння Вялікай Айчыннай вайны быў выканаўцам дэпартацыяў па нацыянальнай прыкмеце народаў СССР, якія абвінавачваліся ў супрацоўніцтве з Вермахтам.

Гл. таксама

правіць