Піжма (прыток Вяткі)
(Пасля перасылкі з Піжма, прыток Вяткі)
Піжма (лугавамар. Пижме, руск.: Пи́жма) — рака ў Ніжагародскай і Кіраўскай абласцях Расіі, правы прыток ракі Вятка (басейн Волгі).
Піжма | |
---|---|
![]() | |
Характарыстыка | |
Даўжыня | 305 км |
Басейн | 14 660 км² |
Расход вады | 90 м³/с |
Вадацёк | |
Выток | |
• Каардынаты | 57°36′35″ пн. ш. 46°53′22″ у. д.HGЯO |
Вусце | Вятка |
• Каардынаты | 57°36′44″ пн. ш. 48°57′46″ у. д.HGЯO |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | Вятка → Кама → Волга → Каспійскае мора |
Краіна | |
Код у ДВР | 10010300412111100036375 |
![]() ![]() |
|
![]() |
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/2/2b/%D0%A0._%D0%9F%D0%B8%D0%B6%D0%BC%D0%B0_2013_-_panoramio_%281%29.jpg/220px-%D0%A0._%D0%9F%D0%B8%D0%B6%D0%BC%D0%B0_2013_-_panoramio_%281%29.jpg)
Даўжыня — 305 км, плошча вадазбору — 14 660 км². Расход вады — 90 м³/с. Замярзае ў сярэдзіне лістапада, раскрываецца ў 2-й палове красавіка. Жыўленне пераважна снегавое.
Піжма бярэ пачатак у балотах на поўнач ад пасёлка Піжма ў Ніжагародскай вобласці паблізу мяжы з Кіраўскай вобласцю. Цячэ на ўсход па раўніннай мясцовасці, рэчышча вельмі звілістае. Прымае шматлікія прытокі як злева, так і справа.
Асноўныя прытокі: Сюзюм, Юма, Бакавая — левыя; Ошма, Ярань, Іж, Немда — правыя.
На правым беразе Піжмы за некалькі кіламетраў да яе ўпадзення ў Вятку размешчаны горад Савецк.