Пітэр Айзенман
Пітэр Айзенман (англ.: Peter Eisenman; нар. 11 жніўня 1932, Ньюарк, штат Нью-Джэрсі) — амерыканскі архітэктар, аўтар шматлікіх манаграфій і артыкулаў, прафесар архітэктуры, адзін з заснавальнікаў архітэктурнага дэканструктывізму.
Пітэр Айзенман | |
---|---|
Дата нараджэння | 11 жніўня 1932[1][2][…] (92 гады) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Член у | |
Узнагароды |
грант Гугенхайма (1976) ганаровы доктар Берлінскага тэхнічнага ўніверсітэта[d] (20 снежня 2018) honorary doctor of the Sapienza University of Rome[d] (2003) ганаровы доктар[d] honorary doctor of Syracuse University[d] (17 красавіка 2006) ганаровы доктар[d] Берлінскі мядзведзь[d] (2000) RIBA Charles Jencks Award[d] (2004) |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьПаходзіць з яўрэйскай сям’і. Архітэктурную адукацыю П. Айзенман атрымаў у Карнельскім універсітэце (бакалаўр архітэктуры); у Вышэйшай школе архітэктуры Калумбійскага ўніверсітэта (магістр архітэктуры); а таксама абараніў дысертацыю ў Кембрыджы.
У 1967 годзе Айзенман заснаваў Інстытут даследавання архітэктуры і горадабудаўніцтва (Institute for Architecture and Urban Studies — IAUS), якім кіраваў да 1982 года. У розны час П. Айзенман выкладаў у Купер Юніён, Прынстанскім і Ельскім універсітэтах, ён быў настаўнікам Даніэля Лібескінда, з яго архітэктурнага бюро выйшлі лідары «блобмайстраў» — Грэг Лін (англ.: Greg Lynn), Джэф Кіпніс (англ.: Jeff Kipnis), Марк Уіглі (англ.: Mark Wigley), Сэнфард Квінтэр (англ.: Sanford Kwinter).
Зноскі
- ↑ Peter Eisenman // filmportal.de — 2005. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Peter David Eisenman // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Artists + Artworks Праверана 3 верасня 2021.
- ↑ Museum of Modern Art online collection Праверана 4 снежня 2019.