П’ер Марыя Фелікс Жанэ
французскі псіхолаг
П'ер Марыя Фелікс Жанэ (фр.: Pierre-Marie-Félix Janet; 30 мая 30 мая 1859, Парыж — 24 лютага 1947, там жа) — французскі псіхолаг, псіхіятр, неўрапатолаг.
Выпускнік Парыжскага ўніверсітэта, вучань Жана Мартэна Шарко. Спачатку працаваў у Гаўры, затым перабраўся ў Парыж. З 1890 году — кіраўнік псіхалагічнай лабараторыі ў клініцы Сальпетрыер (Парыж). У 1892 г. абараніў дысертацыю «Ментальны стан істэрыкаў» (фр. L'état mental des hystériques). З 1898 выкладаў у Сарбоне, у 1902—1936 гг. прафесар псіхалогіі ў Калеж дэ Франс. Ганаровы доктар Гарвардскага ўніверсітэта (1936).