П’етра Кавалі́ні (італ.: Cavallini, сапр. дэі Чэроні, італ.: dei Cerroni; каля 1250, Рым — каля 1350) — італьянскі жывапісец, прадстаўнік Протарэнесансу.

П'етра Каваліні
Фатаграфія
Імя пры нараджэнні Pietro Cavallini
Дата нараджэння каля 1240[1][2]
Месца нараджэння
Дата смерці каля 1330[1][2]
Месца смерці
Род дзейнасці мастак, мастак-мазаічыст
Мастацкі кірунак Q3578338?
Commons-logo.svg Працы на Вікісховішчы

ТворчасцьПравіць

Як мастак склаўся пад уздзеяннем візантыйскай традыцыі, але не падпарадкоўваўся яе канонам, імкнуўся аднавіць высокія формы познаантычнага і сярэдневяковага рымскага жывапісу. Быў знаёмы з Чымабуэ і Джота ды Бандоне, што абумовіла іх узаемаўплыў. Творам Каваліні (мазаіка ў царкве Санта-Марыя ін Трастэверэ, каля 1291) і манументальная кампазіцыя «Страшны суд» з яго фрэсак у царкве Санта-Чэчылія ін Транстэверэ, каля 1293, абедзве ў Рыме) уласціва выкарыстанне святлоценявой мадэліроўкі, што дае эфект рэльефнасці выявы (праз рэзкі і глыбокі цень), прасторавасць асяроддзя і тонкіх градацый колеру. Зрабіў уплыў на развіццё рымскай, неапалітанскай і умбрыйскай школ жывапісу 14 ст.

ГалерэяПравіць

Зноскі

  1. 1,0 1,1 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118872583 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 16 кастрычніка 2015.
  2. 2,0 2,1 Pietro Cavallini // RKDartists Праверана 9 кастрычніка 2017.

ЛітаратураПравіць

Каранеўская І. М. Каваліні // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1998. — Т. 7: Застаўка — Кантата. — 604 с. — ISBN 985-11-0130-3 (т. 7), ISBN 985-11-0035-8.

СпасылкіПравіць