Рэспубліканская навуковая медыцынская бібліятэка
Рэспубліканская навуковая медыцынская бібліятэка Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь заснавана ў Мінску ў 1940 годзе. У 1976 годзе ўзведзены новы будынак бібліятэкі па вул. Фабрыцыуса па праекце архітэктара Ноны Якушка[1].
Рэспубліканская навуковая медыцынская бібліятэка | |
---|---|
Краіна | |
Адрас |
220007 Мінск, вул. Фабрыцыуса, 28 |
Заснавана | 1940 |
Фонд | |
Склад фонду | выданні па медыцыне і ахове здароўя |
Аб'ём фонду | 900 тыс. |
Іншая інфармацыя | |
Дырэктар | Уладзімір Мікалаевіч Сарока |
Вэб-сайт | rsml.med.by |
Фонд бібліятэкі з’яўляецца нацыянальным здабыткам і налічвае больш за 900 тыс. айчынных і замежных дакументаў. Штогод бібліятэка атрымлівае больш за 17 тыс. экзэмпляраў выданняў па медыцыне і ахове здароўя і мае ўнікальны збор рэдкіх кніг па медыцыне, сярод якіх ганаровае месца займаюць старажытныя друкаваныя выданні Гіпакрата, Авіцэны і літаратура XIX — пачатку XX стагоддзяў.
Са студзеня 1995 года рашэннем Еўрапейскага рэгіянальнага бюро сусветнай арганізацыі аховы здароўя (СААЗ) бібліятэка стала Цэнтрам дакументацыі СААЗ на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь.
У 2006 годзе ў структуру бібліятэкі ўвайшоў Музей гісторыі медыцыны Беларусі.
Зноскі
- ↑ Якушко Нонна Герасимовна // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)