Рабочая мысль
«Рабочая мысль» — газета, орган Гомельскай арганізацыі РСДРП. Выдавалася з 21 чэрвеня па 1 снежня 1917 г. у Гомелі штодзёна на рускай мове. Рэдактары П. М. Сеўрук, І. Г. Карасёва, Я. Б. Няхамкіна.
«Рабочая мысль» | |
---|---|
Тып | газета |
Заснавана | 1917 |
Змяшчала матэрыялы Усерасійскага з'езда Саветаў рабочых і салдацкіх дэпутатаў, Аб'яднаўчага з'езда РСДРП, гарадскіх партыйных канферэнцый, пасяджэнняў Гомельскага Савета рабочых і салдацкіх дэпутатаў, дзейнасці прафсаюзаў, агляды мясцовай і цэнтральнай прэсы. Акрамя матэрыялаў палітычнага і прафсаюзнага кшталту публікавала артыкулы пра гарадское жыццё, рэкламу, аб'явы, тэлеграмы Петраградскага тэлеграфнага агенцтва, зводкі з франтоў і інш. У час выбараў у гарадскую думу змяшчала спісы кандыдатаў сацыялістычнага блоку, агітавала за іх абранне. Прапагандавала праграмныя палажэнні РСДРП, вяла ідэйную барацьбу з бальшавікамі, выступала за стварэнне аднароднага сацыялістычнага ўрада. Крытычна ставілася да дэкрэтаў аб міры, зямлі і інш.
Выйшла 135 нумароў. З-за недахопу фінансаў спыніла сваё існаванне.
Літаратура Правіць
- Сяменчык, М. «Рабочая мысль» / Мікалай Сяменчык // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 2001. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0214-8. — С. 28.