Раз’яднальнік

(Пасля перасылкі з Раз'яднальнік)

Раз’ядна́льнік — электратэхнічнае прыстасаванне для раз’яднання і пераключэння асобных участкаў электрычных ланцугоў пры адсутнасці ў іх току. Робіцца ў выглядзе рухомага і нерухомага кантактаў, замацаваных на ізалятарах. Стварае бачны разрыў электрычнага ланцуга і выкарыстоўваецца ў размеркавальных устройствах і на ЛЭП для стварэння бяспекі прафілактычных і рамонтных работ на адключаных участках.

Раз’яднальнік РНДЗ-1-110 на падстанцыі

Вобласць прымянення правіць

Раз'яднальнікі высокага і звышвысокага напружання звычайна знаходзяцца ў адкрытых размеркавальных прыстасаванняў і часта прыводзяцца ў дзеянне электрычнымі рухавікамі. Такія раз'яднальнік даступныя ў розных варыянтах, напрыклад, рычажныя, паваротныя, пантографныя або іншыя.

Працэс уключэння або размыканне раз'яднальніка адбываецца пры адсутнасці нагрузкі на лініі, або калі ток мінімальны.

Аднак праз ёмістыя рэактыўныя токі ўчастка лініі, пры ўключэнні паміж кантактамі можа ўзнікнуць слабая дуга.

Пры працы размеркавальнага прыстасавання ў дыяпазоне высокага напружання гэтая дуга прыводзіць да ўзнікнення моцнага шуму і высокачастотных перашкод.

У сетцы сярэдняга напружання раз'яднальнікі таксама можна знайсці на апорах як мачтавыя (полюсныя) раз'яднальнікі, якія ўключаюцца ўручную з зямлі пры дапамозе механічнай сувязі. Для прадухілення несанкцыянаванага пераключэння, такія пераключальнікі абараняюць навясным замком.

Канструкцыя правіць

 
Раз’яднальнік 10 кВ

Раз’яднальнікі не маюць прылад для гашэння дугі і таму не дапускаюць адключэння імі электрычнага ланцуга пад нагрузкай, бо гэта прыводзіць да ўзнікнення ўстойлівай дугі, якая выклікае кароткае замыканне паміж фазамі.

Раз’яднальнік складаецца з трохполюсных (аднаполюсных) груп раз’яднальнікаў і зазямляньнікаў. Кожная група кіруецца сваім прывадам, аднак усе прывады падключаны да аднаго кіруючага механізма.

Размыкальны кантакт раз’яднальніка зроблены ў выглядзе кулачковага кантакту, замацаванага на канцы аднаго токаправода, і кантактных пальцаў, замацаваных на канцы іншага. Ва ўключаным стане раз’яднальніка кантактныя пальцы ахопліваюць кулачковы кантакт. У раз’яднальніках на высокае напружанне таксама прымяняецца схема дзе на кожную групу прыпадае па два размыкальныя кантакты, якія рухаюцца ў гарызантальнай плоскасці (а полюсы ёсць паваротнымі калонкамі ізалятараў).

Пальцы і кулачковыя кантакты маюць пакрыццё са сплаваў са змяшчэннем срэбра.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць