Развітанне на пачатку вясны

зборнік прозы

«Развіта́нне на пача́тку вясны́»зборнік прозы, створаны пісьменнікам Уладзімірам Сцяпанавічам Глушаковым[1] і надрукаваны тыражом 3 000 экзэмпляраў мінскім выдавецтвам «Юнацтва» у 2001 годзе[2].

Развітанне на пачатку вясны
Развіта́нне на́ пача́тку вясны́
Выданне
Вокладка асобнага выдання.
Жанр Сямейная хроніка
Аўтар Уладзімір Сцяпанавіч Глушакоў
Мова арыгінала беларуская
Дата напісання 2001
Дата першай публікацыі 2001
Асобнае выданне 2001
Выдавецтва Юнацтва
Колькасць старонак 511
Ілюстратар У. І. Сытчанка
Афармленне А. М. Каляда
Носьбіт кніга
ISBN 985-05-0387-4

Старажытнае мястэчка Давыд-Гарадок ведалі даўно не толькі ў Беларусі, але і далёка за яе межамі, бо гэта адзін з прызнаных цэнтраў кветкаводства. Жывуць у гэтым маляўнічым кутку прыпяцкага Палесся простыя і мудрыя, з прадпрымальніцкай жылкай людзі — гарадчукі, якія працай на зямлі, гандлем насення кветак і гародніны стварылі свой уласны дабрабыт.

Аднак грошы, ды немалыя, прыводзяць і да злачынства. Пра ўсё гэта — добрае і кепскае, светлае і змрочнае ў жыцці старажытнага Давыд-Гарадка, які адсвяткаваў свой 900-гадовы юбілей, пра складаны і пакручасты лёс Сцяпана Крыгі, галоўнага героя, і расказваецца ў своеасаблівай сямейнай хроніцы. Кніга ўражвае прадчуваннем той катастрофы, што адбылася неўзабаве ў жыцці вялікае дзяржавы.

Крытыка і праблематыка твора

правіць

Член Саюза пісьменнікаў Беларусі Браніслаў Зубкоўскі адзначыў[3]:

  Ахвотна карыстаецца празаік сродкамі мастацкай публіцыстыкі ў тэатралогіі «Развітанне на пачатку вясны». Наследуючы традыцыі пенталогіі Івана Шамякіна, палескай хронікі Івана Мележа, У. С. Глушакоў абазначыў ідэалы хрысціянства, пісьменства. Выпісаў у творы пераканальныя вобразы бацькі, бабулі Наталлі, маці Любы, якія аб’яднаны сімвалічна ў вобразы Айчыны, Белай Русі.  

У творы закранается тэма Чарнобыльскай катастрофы і яе наступстваў для жыхароў паўднёвай Беларусі[4][5][6][7].

Удзел у выставах

правіць

Літаратурна-мастацкае выданне ўдзельнічала ў выставе «Чытаем па-беларуску» Новаельнянскай горпасялковай бібліятэкі-цэнтры зносін і інфармацыі[8], якая асвятлялася газетай «Перамога»[9].

Зноскі

  1. Запрос: a001=«BY-SEK-163655». Сводный электронный каталог библиотек Беларуси. Праверана 5 кастрычніка 2016. (руск.)
  2. Государственная библиографическая информация. Национальная книжная палата Беларуси. Праверана 5 кастрычніка 2016. (руск.)
  3. Путь в литературу Владимира Глушакова начинался с районки(недаступная спасылка). Пухавіцкія навіны. Архівавана з першакрыніцы 28 красавіка 2016. Праверана 5 кастрычніка 2016.
  4. Тема Чернобыля. Крупская районная гимназия. Праверана 5 кастрычніка 2016.(недаступная спасылка) (руск.)
  5. Пакуль Чарнобыль глядзіць у душу(недаступная спасылка). Верхнедвинская центральная районная библиотека им. Т. Хадкевича. Архівавана з першакрыніцы 26 лютага 2017. Праверана 5 кастрычніка 2016. (руск.)
  6. «Чернобыльская трагедия — боль и печаль». ГУО «Средняя школа № 2 г. Скиделя». Праверана 5 кастрычніка 2016.(недаступная спасылка) (руск.)
  7. Тема Чернобыля. Засинцевская базовая школа. Праверана 5 кастрычніка 2016.(недаступная спасылка) (руск.)
  8. Любителям белорусской литературы. «Дятловщина» информационный портал Дятловского района (2014-18-08). Праверана 5 кастрычніка 2016.(недаступная спасылка) (руск.)
  9. Аматарам беларускай літаратуры. «Дятловщина» информационный портал Дятловского района. Праверана 5 кастрычніка 2016.(недаступная спасылка)

Спасылкі

правіць