Размовы:Акцябрскі (гарадскі пасёлак)

Ёсць меркаванні, што трэба вымаўляць Рудо́белка, а не Рудабе́лка. Гл. http://be-x-old.wikipedia.org/wiki/Акцябарскі_(Гомельская_вобласьць). --Da voli 20:52, 13 снежня 2010 (UTC)

Вікіпедыя сама сабе не аўтарытэт, так што трэба шукаць у іншых крыніцах---Хамелка / разм. 21:22, 13 снежня 2010 (UTC)

У Лыча абвяржэння Рудабелкі не бачыў. Yury Tarasievich 05:54, 14 снежня 2010 (UTC)

А маўленне мясцовых жыхароў з'яўляецца аўтарытэтнай крыніцай? :) Калі так, то - Рудабе́лка. Рудо́белка - састарэлы варыянт. ---Кандрашка 18:01, 16 снежня 2010 (UTC)
Думаю, што ў дадзеным выпадку можна даверыцца такой крыніцы :). Дзякуй, што Вы ў нас ёсць :)---Хамелка / разм. 19:16, 16 снежня 2010 (UTC)
Дарэчы, у 1-м томе Беларускай Савецкай Энцыклапедыі выкарыстаная форма Рудобелка, але ў тым жа артыкуле свярджаецца, што цэнтрам Акцябрскага раёна была Рудабелка, а не Карпілаўка, а таксама, што Рудабельская воласць была перайменаваная ў Акцябрскую ў 1929, а не 1922 (ці 1920) годзе, так што аўтарытэтнай крыніцай ў гэтым пытанні, яна, на жаль, не з'яўляецца. --Кандрашка 19:14, 31 жніўня 2011 (UTC)
Вярнуцца да старонкі «Акцябрскі (гарадскі пасёлак)».