Разьба па косці
Разьба па косці — від дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, з дапамогай якога ствараюцца разныя мастацкія формы на косці розных жывёл. Таксама да гэтага віду мастацтва адносяць вырабы з біўняў і рогаў. Яго вынікам з’яўляюцца арнаменты на паверхні матэрыяла або асобныя фігуркі, цалкам створаныя з кавалка косці.
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/a/a0/Tobolsk_factory_of_art_bone.jpg/250px-Tobolsk_factory_of_art_bone.jpg)
Гісторыя
правіцьМастацтва разьбы па косці існуе здаўна і па гэты дзень. У апошні час пашырылася яе выкарыстанне, як больш таннай і юрыдычна дазволенай замены разьбы па слановай косці.
Асаблівую значнасць мела ў дагістарычныя часы. Захаваліся такія вядомыя і важныя прыклады, як «Алені, якія плывуць» і шматлікія Палеалітычныя Венеры.
Вядомы таксама шэраг вырабаў англасаксонскага мастацтва, у тым ліку Куфар Фрэнкса.
Матэрыял
правіцьУ разьбе па косці выкарыстоўваюцца: бівень маманта, зуб кашалота, іклы маржа, ласіны рог, алені рог, цэўка (простая жывельная костка).
Інструменты
правіцьІнструменты для апрацоўкі косці — бормашына і штыхелі.
Разьба па косці на Вікісховішчы |