Свір (рака)

рака ў Ленінградскай вобласці Расіі, паміж Анежскім і Ладажскім азёрамі
(Пасля перасылкі з Рака Свір)

Свір (руск.: Свирь) — рака на паўночным усходзе Ленінградскай вобласці Расіі, паблізу ад адміністрацыйнай мяжы з Рэспублікай Карэлія. Важнае звяно Волга-Балтыйскага воднага шляху. Даўжыня — 224 км, бярэ пачатак у Анежскім возеры і ўпадае ў Ладажскае возера. Шырыня ракі на ўсім працягу змяняецца ад 100 м у вузкіх месцах русла да 10-12 км у Івінскім разліве. Хуткасць цячэння змяняецца ад 0,5 да 10,6 км/гадз. На рацэ размяшчаюцца Ніжнясвірскі (80 км ад вусця) і Верхнясвірскі (120 км ад вусця) гідравузлы. Вадасховішча Верхнясвірскай ГЭС сфармавала Івінскі разліў або Верхнясвірскае вадасховішча плошчай 183 км².

Свір
Рака Свір з п. Важыны
Рака Свір з п. Важыны
Характарыстыка
Даўжыня 224 км
Басейн 84 400 км²
Расход вады 785 м³/с
Вадацёк
Выток Анежскае возера
 • Месцазнаходжанне п. Вазнясенне
 • Вышыня 35 м
 • Каардынаты 61°00′32″ пн. ш. 35°29′30″ у. д.HGЯO
Вусце Ладажскае возера
 • Месцазнаходжанне п. Свірыца
 • Вышыня 4,84 м
 • Каардынаты 60°30′33″ пн. ш. 32°47′55″ у. д.HGЯO
Размяшчэнне
Водная сістэма Ладажскае возера → Нява → Балтыйскае мора
Краіна
Рэгіён Ленінградская вобласць
Раёны Волхаўскі раён, Падпарожскі раён, Ладзейнапольскі раён
Код у ДВР 01040100712102000011922
physical
Свір (рака)
Свір (рака)
physical
выток
выток
вусце
вусце
— выток, — вусце
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Спасылкі правіць