Ракетны абстрэл Украіны 8 ліпеня 2024 года
Раніцай 8 ліпеня 2024 года падчас уварвання ва Украіну Узброеныя Сілы Расійскай Федэрацыі здзейснілі чарговую масіраваную ракетную атаку Украіны. Было запушчана каля 40 ракет розных тыпаў. Расія атакавала Кіеў, Крывы Рог, Дніпро, Пакроўск, Славянск, Краматорск.
Ракетны абстрэл Украіны 8 ліпеня 2024 года | |
---|---|
Месца нападу |
Кіеў, Крывы Рог, Дніпро, Пакроўск, Славянск, Краматорск |
Дата |
8 ліпеня 2024 |
Спосаб нападу | Ракетны і скіраваны бомбавы ўдар |
Зброя | Х-101 |
Загінулыя | 37 (з іх 3 дзяцей) |
Параненыя | 170 (з іх 13 дзяцей) |
У ноч на 8 ліпеня 2024 года праціўнік абстраляў Украіну ракетамі паветранага і наземнага базіравання. Праціўнік выкарыстаў 4 ракеты Х-101 са стратэгічнага самалёта Ту-95МС і дзве балістычныя ракеты «Іскандэр-М».
Па выніках баявых дзеянняў СПА знішчыла 3 крылатыя ракеты Х-101 у Жытомірскай і Чаркаскай абласцях.
Каля 10-й раніцы Узброеныя Сілы Расійскай Федэрацыі нанеслі масіраваны ракетны ўдар па Украіне.
У Кіеве крылатая ракета трапіла па дзіцячай бальніцы «Ахматдыт» (адзін з карпусоў разбураны, двое чалавек загінула). Акрамя таго, пацярпелі медыцынскі цэнтр у Дняпроўскім раёне, бізнес-цэнтр у Саломенскім раёне, два жылыя дамы (у адным з якіх абрынуўся пад’езд) і тры электрападстанцыі кампаніі ДТЭК.
Артыкулу нестае спасылак на крыніцы. |
У іншым моўным раздзеле ёсць паўнейшы артыкул Frappes de missiles du 8 juillet(фр.) |