Ракавіцкія могілкі
Ракавіцкія могілкі (польск.: Cmentarz Rakowicki) — могілкі, размешчаныя ў Кракаве, Польшча. На Ракавіцкіх могілках пахаваны многія прадстаўнікі ваеннай, культурнай і грамадскай інтэлігенцыі Польшчы. Назва могілак паходзіць ад суседняй вуліцы Ракавіцкай.
Могілкі | |
Ракавіцкія могілкі | |
---|---|
Cmentarz Rakowicki | |
50°04′32″ пн. ш. 19°57′14″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Польшча |
Горад | Кракаў |
Першае згадванне | 1803 год |
Дата заснавання | 1803 |
Будаўніцтва | 1803—1877 гады |
Статус | Ахоўваецца дзяржавай |
Сайт | zck-krakow.pl/13/… (польск.) |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Гісторыя
правіцьРакавіцкія могілкі былі заснаваны ў 1803 годзе. Тэрыторыю ў 10 акраў купілі манахі з ордэна кармелітаў для арганізацыі могілак у сувязі з забаронай пахавання на могілках пры касцёлах, якія размяшчаліся ў межах Кракава. Кошт стварэння быў аплачаны муніцыпалітэтам Кракава і суседніх вёсак. Першыя пахаванні адбыліся ў студзені 1803 года.
Ракавіцкія могілкі неаднаразова пашыраліся. У 1836 годзе кармеліты дакупілі яшчэ 10 гектараў. У 1840 годзе могілкі былі абнесены сцяной. У 1863 годзе кракаўскі муніцыпалітэт выкупіў зямлю ў кармелітаў і далучыў да могілак 5 гектараў, каб хаваць на новым участку ахвяр эпідэміі. Яшчэ адно пашырэнне адбылося ў 1866 годзе. На мяжы 1933 і 1934 гадоў могілкі пашырыліся на поўнач.
6 чэрвеня 1856 года быў выдадзены дазвол на будаўніцтва могілкавай капліцы ў імя Уваскрэсення Хрыстова, будаўніцтва якой завяршылася 1861—1862 гг. У 1877 годзе быў пабудавана адміністрацыйны будынак. У 1918 годзе на могілках быў вылучаны ўчастак для асобных вайсковых могілак № 388.
7 чэрвеня 1976 года могілкі былі ўнесены ў рэестр помнікаў культуры Малапольскага ваяводства (№ А-584).
Гістарычная каштоўнасць могілак
правіцьМогілкі з'яўляюцца месцам пахавання як звычайных жыхароў Кракава, так і вядомых прадстаўнікоў польскай інтэлігенцыі. На іх пахаваны польскамоўныя пісьменнікі, музыканты, навукоўцы, прадстаўнікі вядомых сем'яў, барцоў за незалежнасць, палітычных і грамадскіх дзеячаў, удзельнікі польскіх паўстанняў, ахвяры сусветных войнаў.
Могілкі маюць значную гістарычную і мастацкую каштоўнасць. Некаторыя надмагіллі створаны архітэктарамі Феафілам Жабраўскім, Славомірам Аджывольскім, скульптарамі Тадэвушам Блатніцкім, Вацлавам Шыманоўскім і іншымі.
Вядомыя асобы, пахаваныя на могілках
правіць- Тадэвуш Айдукевіч (1852—1916) — мастак
- Тэадор Аксянтовіч (1859—1938) — мастак
- Алесь Гарун (1887—1920) — паэт і публіцыст
- Уладзіслаў Людвіг Анчыц (1823—1883) — паэт і публіцыст
- Міхал Балуцкі (1837—1901) — пісьменнік
- Ежы Самуэль Бантке (1768—1835) — гісторык
- Адам Бродзіш (1906—1986) — акцёр
- Стэфан Бушчынскі (1821—1892) — пісьменнік
- Караль Вайтыла старэйшы (1879—1941) — бацька папы рымскага Іаана Паўла II
- Леў Львовіч Гэц (1896—1971) — мастак
- Амброзі Грабоўскі (1782—1868) — гісторык
- Марак Грахута (1945—2006) — кампазітар
- Ігнацы Дашынскі (1866—1936) — палітычны і дзяржаўны дзеяч, публіцыст
- Антаніна Даманская (1853—1917) — пісьменніца
- Мар’ян Дубецкі (1838—1926) — польскі гісторык і пісьменнік, педагог
- Ян Завейскі (1854—1922) — архітэктар
- Раман Інгардэн (1893—1970) — філосаф
- Караль Іржыкоўскі (1873—1944) — літаратурны крытык, кінакрытык, паэт, белетрыст, драматург.
- Генрык Ёрдан — прафесар гінекалогіі і акушэрства, грамадскі дзеяч
- Барбара Квяткоўская-Лас (1940—1995) — кінаактрыса
- Людовік Касіцкі (1793—1846) — гісторык
- Адам Станіслаў Красінскі (1810—1891) — віленскі біскуп, прапаведнік, філолаг, паэт, перакладчык.
- Леапольд Лефлёр (1827—1898) — мастак
- Кшыштаф Літвін (1935—2000) — акцёр
- Хелена Маджаеўская (1840—1909) — актрыса
- Марыян Маралёўскі (1884—1963) — польскі гісторык мастацтва, педагог.
- Ян Матэйка (1838—1893) — мастак
- Юзаф Мехофер (1869—1946) — мастак
- Аляксандр Міхальскі (1855—1904) — рускі геолаг
- Ежы Новак (1923—2013) — акцёр
- Юліян Новак (1865—1946) — навуковец-мікрабіёлаг, палітычны і дзяржаўны дзеяч
- Павел Аляксандравіч Арлоў (1923—1945) — Герой Савецкага Саюза.
- Уладзімеж Патасінскі (1956—2010) — генерал Войскі польскага
- Уладзіслаў Пахвальскі (1860—1924) — мастак
- Казімер Пахвальскі (1855—1940) — мастак
- Юзаф Каспар Пахвальскі (1816—1875) — мастак
- Мацей Сламчынскі (Джо Алекс) (1920—1998) — мастак
- Пётр Стахевіч (1858—1938) — мастак
- Ян Канты Стачкоўскі (1862—1929) — прэм’ер-міністр Польшчы ў 1918 годзе
- Лешак Хердэген (1929—1980) — акцёр
- Станіслаў Хлябоўскі (1835—1884) — мастак
- Альберт Хмялеўскі (1845—1916) — манах
- Вільгельм Фельдман (1868—1919) — драматург і публіцыст
- Антоні Фертнер (1874—1959) — акцёр
- Віслава Шымборска (1923—2012) — польская паэтэса. Лаўрэатка Нобелеўскай прэміі ў галіне літаратуры.
- Густаў Эрэнберг (1818—1895) — паэт
Галерея
правіць-
Надмагілле
-
Надмагілле
-
Фамільны склеп
-
Фамільны склеп
-
Участак загінулых пілотаў
-
Помнік савецкім воінам, якія загінулі пры вызваленні Кракава
-
Участак нямецкім воінам з часцей СС і Вермахта
-
Помнік польскім ахвярам камунізму
Зноскі
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Ракавіцкія могілкі
- Рэестр магіл Архівавана 27 студзеня 2019. (польск.)
- Галерэя фатаграфій (польск.)