Марак Грахута

польскі спявак, паэт і кампазітар
У гэтай старонкі няма правераных версій, хутчэй за ўсё, яе якасць не ацэньвалася на адпаведнасць стандартам.

Ма́рак Мі́хал Граху́та (польск.: Marek Michał Grechuta; 10 снежня 1945, Замасць — 9 кастрычніка 2006, Кракаў) — польскі спявак, паэт і кампазітар.

Марак Грахута
польск.: Marek Grechuta
Асноўная інфармацыя
Дата нараджэння 10 снежня 1945(1945-12-10)[1][2]
Месца нараджэння
Дата смерці 9 кастрычніка 2006(2006-10-09)[3][1][…] (60 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Краіна
Альма-матар
Музычная дзейнасць
Прафесіі кампазітар, спявак, пісьменнік, паэт, мастак
Інструменты фартэпіяна і вакал
Жанры прагрэсіўны рок, песенная паэзія, джаз-ф’южн[d] і сімфанічны рок
Грамадская дзейнасць
Член у
Узнагароды
Golden Medal for Merit to Culture сярэбраны крыж Заслугі камандор ордэна Адраджэння Польшчы афіцэр ордэна Адраджэння Польшчы
marekgrechuta.pl
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Творчасць Грахуты звычайна адносяць да лёгкай формы прагрэсіўнага року з моцным уплывам джаз-року ці аўтарскай песні.

Падчас навучання ў Кракаве ён пазнаёміўся з кампазітарам Янам Канты Паўлюськевічам, разам з якім у 1967 заснаваў студэнцкае кабарэ Anawa. У тым самым годзе Марак узяў другое месца на VI Нацыянальным студэнцкім конкурсе музыкантаў (польск.: VI Ogólnopolski Konkurs Piosenkarzy Studenckich), а таксама атрымаў узнагароду за песню Tango Anawa (бел.: Танга Анава), на свае словы і музыку Яна Паўлюськевіча. Ад 1968 ён выйграў яшчэ некалькі ўзнагародаў на Фестывалі польскай музыкі ў Аполі. У 1969 выканаў ролю другога плану ў фільме Анджэя Вайды Паляванне на мух (польск.: Polowanie na muchy). У 1971 пакінуў калектыў Anawa і заснаваў гурт «ВЕМ» (WIEM)[4]

Грахута не аднойчы запісваў песні, якія пазней рабіліся хітамі, папулярнымі ва ўсёй Польшчы. Супрацоўнічаў з кракаўскім тэатрам «СТУ Тэатр» (STU Theater). У 2003 плёнам супольнай працы Марака і папулярнага польскага гурта «Мыславіц» (Myslovitz) стаў новы запіс іх даўняй песні Kraków (бел.: Кракаў). Футбольны клуб «Карона» (Кельцы) выкарыстоўвае песню Марака Dni których nie znamy (бел.: Дні, якіх не ведаем) у якасці змагарнага гімну спартсменаў.

Марак Грахута вучыўся на архітэктара ў Кракаўскім тэхналагічным універсітэце. Цікавіўся скульптурай і філасофіяй. Жонка Данута (у шлюбе з 1967), сын Лукаш.

Быў пахаваны на Раковіцкіх могілках у Кракаве.

Дыскаграфія

правіць
  • Marek Grechuta & Anawa (бел.: Марак Грахута энд Анава) (1970)
  • Korowód (бел.: Карагод) (1971)
  • Droga za widnokres (бел.: Шлях за далягляд) (1972)
  • Magia obłoków (бел.: Магія аблокаў) (1974)
  • Szalona lokomotywa (бел.: Шалёны лакаматыў) (1977)
  • Pieśni Marka Grechuty do słów Tadeusza Nowaka (бел.: Песні Марка Грахуты на словы Тадэуша Новака) (1979)
  • Wesele (бел.: Вяселле) (1980)
  • Śpiewające obrazy (бел.: Малюнкі, што спяваюць) (1981)
  • W malinowym chruśniaku (бел.: У малінавым кустоўі) (1984)
  • Wiosna — ach to ty (бел.: Ах, вось ты, вясна) (1987)
  • Krajobraz pełen nadziei (бел.: Краявід, поўны надзеі) (1989)
  • Ocalić od zapomnienia (бел.: Абараніць ад забыцця) (1990)
  • Piosenki dla dzieci i rodziców (бел.: Песні для дзяцей і бацькоў) (1991)
  • Dziesięć ważnych słów (бел.: Дзесяць важных слоў) (1994)
  • Niezwykłe miejsca (бел.: Нязвыклыя месцы) (2003)

Зноскі

  1. а б Marek Grechuta // Internetowy Polski Słownik Biograficzny
  2. Marek Grechuta // e-teatr.pl — 2004.
  3. https://web.archive.org/web/20061023102209/http://wiadomosci.onet.pl:80/1415392,11,item.html
  4. польск.: W Innej Epoce Muzycznej, а літаральна — «ведаю», бел.: У іншай музычнай эпосе.