Рамаданскае наступленне (2006)

Другое рамаданскае наступленне — агульная назва для серыі нападаў баевікоў на іракскіх сілавікоў і войскі міжнароднай кааліцыі падчас святога для мусульман месяца Рамадан. Колькасць партызанскіх і тэрарыстычных акцый узрасла ў гэты перыяд галоўным чынам з-за веры ў тое, што барацьба з замежнікамі падчас святога месяца ісламу ставіць верніка асабліва блізка да Алаха[1][2]. Сярод мішэняў атак былі ваенныя мэты ЗША і Ірака, аднак з прычыны выкарыстанні тактыкі тэрору высокі быў узровень ахвяраў сярод мірнага насельніцтва. Большасць забойстваў грамадзянскага насельніцтва была праведзена Арміяй Махдзі, якая імкнулася ачысціць сталічны Багдад ад сунітаў. Наступленне супала з аперацыяй кааліцыі пад назвай «Разам наперад», што павінна была значна паменшыць гвалт у Багдадзе, які рэзка ўзрастаў з моманту выбуху мячэці Аскары, галоўнай шыіцкай мусульманскай святыні, у Самары. Аднак аперацыя не атрымалася. Акрамя таго, паўстанцам удалося ўзяць пад кантроль больш за 80 адсоткаў Багдада. Таксама паўстанцы дасягнулі велізарных поспехаў у заходняй частцы мухафазы Аль-Анбар і на поўдні правінцыі Бабіл, прымусіўшы кааліцыю і іракскія сілы бяспекі выйсці з многіх гарадоў. Адзіны поспех іх чакаў у баі за Эль-Амара, дзе ўдалося адлюстраваць атаку паўстанцаў[3][4]. Падчас наступлення ўсе бакі панеслі вялікія страты. Так, за перыяд кампаніі загінула больш чым 300 іракскіх, 97—242 амерыканскіх, 2 дацкіх, па адным брытанскіх і сальвадорскіх сілавікоў, а таксама каля 400 баевікоў Аль-Каіды. Страты сярод Арміі Махдзі і мірнага населния невядомыя[5][6][7].

Рамаданскае наступленне (2006)
Асноўны канфлікт: Іракская вайна
Дата 23 верасня22 кастрычніка 2006
Месца Ірак
Вынік перамога паўстанцаў
Праціўнікі
Flag of the United States.svg ЗША
Flag of the United Kingdom (3-5).svg Вялікабрытанія
Flag of Denmark.svg Данія
Flag of El Salvador.svg Сальвадор
Flag of Iraq.svg Ірак
Дарадчы сход маджахедаў:

Flag of Promised Day Brigades.svg Армія Махдзі

Камандуючыя
Злучаныя Штаты Амерыкі Джордж Кейсі Абу Аюб аль-Масры
Абу Умар аль-Багдадзі

Flag of Promised Day Brigades.svg Муктада ас-Садр

Страты
401—546 забітых ~400 забітых

невядома

ЗноскіПравіць