Раман Баляслававіч Івуць

Раман Баляслававіч Івуць (нар. 17 ліпеня 1949, в. Сцігане, Іўеўскі раён, Гродзенская вобласць) — беларускі эканаміст. Доктар эканамічных навук (1990), прафесар (1992). Акадэмік Беларускай інжынернай тэхналагічнай акадэміі (1995), Міжнароднай акадэміі інфармацыйных тэхналогій (2006).

Раман Баляслававіч Івуць
Дата нараджэння 17 ліпеня 1949(1949-07-17) (74 гады)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Месца працы
Навуковая ступень доктар эканамічных навук
Навуковае званне
Альма-матар
Член у
Узнагароды
медаль Францыска Скарыны Выдатнік адукацыі Рэспублікі Беларусь
Заслужаны работнік адукацыі Рэспублікі Беларусь

Біяграфія правіць

Скончыў Беларускі політэхнічны інстытут (спецыяльнасць «Аўтамабілі і трактары», кваліфікацыя «Інжынер-механік», 1972; аспірантура, 1977), Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут замежных моў (1985).

Працаваў у Беларускім нацыянальным тэхнічным універсітэце (з 1977, аўтатрактарны факультэт, кафедра «Эканоміка і лагістыка», загадчык кафедры).

Навуковыя інтарэсы: эканаміка прамысловасці і транспарту; інавацыйная дзейнасць; лагістыка.

Узнагароды правіць

Медаль Францыска Скарыны (2009), нагрудныя знакі «Выдатнік адукацыі Рэспублікі Беларусь» (1999), «Ганаровы транспартнік» (1995), званне «Заслужаны работнік адукацыі Рэспублікі Беларусь» (2015) і інш.

Бібліяграфія правіць

  • Экономические проблемы совершенствования управления ремонтом и техническим обслуживанием оборудования на предприятиях машиностроения : диссертация … доктора экономических наук : 05.13.10 : защищена 00.00.0000 : утверждена 09.02.1990 / Ивуть Роман Болеславович. — Минск, 1989.

Зноскі

Літаратура правіць

  • Ивуть Роман Болеславович // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2006. — Т. 3. — С. 706.
  • Ивуть Роман Болеславович // Кто есть кто : Доктора наук, профессора, заслуженные деятели науки и лауреаты премий Белорусской государственной политехнической академии : справочник. — Минск, 2000. — С. 39—41.