Раман Аляксандравіч Лісоўскі

беларускі футбаліст
(Пасля перасылкі з Раман Лісоўскі)

Раман Лісоўскі (нар. 22 лістапада 2001, Мінск) — беларускі футбаліст, паўабаронца клуба «Віцебск».

Футбол
Раман Лісоўскі
Поўнае імя Раман Аляксандравіч Лісоўскі
Нарадзіўся 22 лістапада 2001(2001-11-22)[1] (22 гады)
Грамадзянства  Беларусь
Рост 178 см
Вага 75 кг[3]
Пазіцыя паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Беларусь Віцебск
Нумар 7
Клубная кар’ера[* 1]
2019 Беларусь БАТЭ (Барысаў) 0 (0)
2020—2021 Беларусь Іслач (Мінскі раён) 6 (0)
2021   Беларусь Віцебск 23 (0)
2022— Беларусь Віцебск 45 (4)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 13 лютага 2024.

Клубная кар’ера правіць

Пачынаў займацца футболам у мінскім МТЗ-РІПА, у юнацкім узросце апынуўся ў структуру барысаўскага БАТЭ, у 2019 годзе гуляў за дубль клуба. У пачатку 2020 года знаходзіўся на праглядзе ў «Іслачы» і ў лютым падпісаў кантракт[4]. Дэбютаваў у асноўнай камандзе 15 сакавіка 2020 года ў адказным чвэрцьфінальным матчы супраць брэсцкага «Дынама» (0:0, па пенальці 3:5), выйшаўшы на замену ўжо ў дададзены час. 17 мая 2020 года ўпершыню згуляў у Вышэйшай лізе, выйшаўшы на замену ў другім тайме матча з мінскім «Дынама» (0:1). У далейшым працягваў гуляць у асноўным за дубль «Іслачы», часам прыцягваўся да галоўнай каманды.

У сакавіку 2021 года на правах арэнды далучыўся да «Віцебска»[5]. Стаў трывала з’яўляцца на полі ў асноўнай камандзе, пераважна выходзячы на замену. У снежні 2021 года вярнуўся з арэнды ў «Іслач»[6], а ў студзені 2022 года клубы дамовіліся аб пераходзе паўабаронцы ў віцебскую каманду на трывалай аснове[7]. У студзені 2024 года падоўжыў кантракт з «Віцебскам»[8].

Статыстыка выступленняў правіць

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2019 дубль БАТЭ   16 1
2020 Д1 Іслач   6 0
2021 Д1 Віцебск   23 0
2022 Д1 Віцебск   23 0
2023 Д2 Віцебск   22 4

Крыніцы правіць

  1. https://fc.vitebsk.by/player/roman-lisovskij/
  2. https://footballfacts.ru/person/608537
  3. https://www.pressball.by/footballstat/roman_lisovski/
  4. "Ислочь" подписала дублера БАТЭ (руск.). football.by (12 лютага 2020). Праверана 13 лютага 2024.
  5. "Витебск" арендовал у "Ислочи" Лисовского (руск.). football.by (31 сакавіка 2021). Праверана 13 лютага 2024.
  6. Роман Лисовский вернулся из аренды (руск.). Афіцыйны сайт «Іслачы» (31 снежня 2021). Праверана 13 лютага 2024.
  7. "Витебск" договорился с "Ислочью" о трансфере Лисовского (руск.). football.by (11 студзеня 2022). Праверана 13 лютага 2024.
  8. Роман Лисовский продлил контракт с "Витебском" (руск.). football.by (25 студзеня 2024). Праверана 13 лютага 2024.