Ананда́ Махідо́н, Рама VIII (тайск.: พระบาทสมเด็จพระปรเมนทรมหาอานันทมหิดลฯ พระอัฐมรามาธิบดินทร; 20 верасня 19259 чэрвеня 1946) — восьмы кароль Тайланда з 1935 па 1946 з дынастыі Чакры.

Ананда Махідон
тайск.: พระบาทสมเด็จพระปรเมนทรมหาอานันทมหิดลฯ พระอัฐมรามาธิบดินทร
Сцяг Кароль Тайланда
2 сакавіка 1935 — 9 чэрвеня 1946
Папярэднік Прачадзіпок (Рама VII)
Пераемнік Пхуміпон Адульядэт
Нараджэнне 20 верасня 1925(1925-09-20)[1][2][…]
Смерць 9 чэрвеня 1946(1946-06-09)[1][2][…] (20 гадоў)
Месца пахавання
Род Чакры[d] і House of Mahidol[d]
Бацька Махідол Адульядэт[d]
Маці Сінакхарынтхра
Жонка няма
Дзеці няма
Веравызнанне будызм
Адукацыя
Дзейнасць манарх, сацыяльны работнік, афіцэр
Аўтограф Выява аўтографа
Манаграма Манаграма
Гады службы  
Прыналежнасць Тайланд Тайланд
Род войскаў Royal Thai Armed Forces[d]
Званне Field marshal[d], Admiral of the fleet[d] і маршал ВПС[d]
Бітвы
Узнагароды
Grand Cordon of the Order of the White Elephant Order of the Royal House of Chakri Order of the Nine Gems Ratana Varabhorn Order of Merit Order of Rama Santi Mala Medal Medal for Service Rendered in the Interior Chakra Mala Medal Boy Scout Commendation Medal Knight Grand Cordon of the Order of the Crown of Thailand Knight Grand Cordon of the Order of Chula Chom Klao
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Прынц Ананда Махідон нарадзіўся ў 1925 годзе ў Гайдэльбергу. Ён быў старэйшым сынам прынца Махідона Адульядэта, сына караля Чулалангкорна (Рамы V). У 1932 годзе ў Тайландзе адбыўся дзяржаўны пераварот, які знішчыў абсалютную манархію. У 1935 году Прачадзіпок адрокся ад пасаду, не выкарыстаўшы сваё права прызначыць нашчадка. Парадак атрымання ў спадчыну трона ў Тайландзе быў даволі складаным, і прынц Ананда Махідон быў першым у лініі пераемнасці, але яго супернік, прынц Чулачакрапонгсэ, быў раней выключаны з атрымання ў спадчыну і лічыў гэта выключэнне незаконным. Пытанне аб атрыманні спадчыны вырашаў кабінет міністраў, які інтэрпрэтаваў закон на карысць Ананды Махідона. Прынц, якому было 9 гадоў і які хадзіў у школу ў Лазане, быў абраны парламентам і абвешчаны каралём 2 сакавіка 1935 года.

Практычна ўсё праўленне Рамы VIII прэм’ер-міністрам быў фельдмаршал Плек Пібунсанграм, ваенны дыктатар. У 1939 годзе ён пераназваў краіну з Сіяма ў Тайланд, а ў 1940 годзе ўступіў у франка-тайскую вайну супраць сіл ўрада Вішы. 8 снежня 1941 года японскія войскі акупавалі Тайланд. 24 студзеня 1942 года Тайланд фармальна ўступіў у Другую сусветную вайну на баку Японіі. Аднак тайскія войскі панеслі вялікія страты, а сталіца Бангкок пацярпела ад бамбардзіровак.

Смерць правіць

9 чэрвеня 1946 года кароль Рама VIII быў знойдзены застрэленым у сваёй спальні. Праз чатыры месяцы ён павінен быў вяртацца ў Лазану працягваць вучобу. Яго пераемнікам стаў малодшы брат, Пхуміпон Адульядэт. Хоць Рама VIII так і не быў каранаваны, яго брат Рама IX пастанавіў лічыць яго манархам Тайланда, восьмым каралём дынастыі Чакры.

Прычыны смерці Рамы VIII так і не знойдзены. Афіцыйная камісія па расследаванні гібелі караля не змагла вызначыць, ці было гэта забойства або самагубства. Разборы працягваліся амаль 9 гадоў, і ў выніку асабісты сакратар манарха і два яго пажа былі прызнаныя вінаватымі ў забойстве, пры гэтым сакратар і адзін з пажаў толькі пасля апеляцыі абвінавачванні на рашэнне першаснага суда. У лютым 1955 усе трое былі пакараны смерцю.

Абмеркаванне абставінаў смерці Рамы VIII у Тайландзе забаронена.

Памяць правіць

  • Кароль Рама VIII быў адлюстраваны на тайскім бату ў 20 купюр.
  • У верасні 2002 года ў Бангкоке быў адкрыты мост, які носіць імя манарха[5].

Зноскі

  1. а б Ananda Mahidol // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б Ananda Mahidol // Gran Enciclopèdia CatalanaGrup Enciclopèdia, 1968.
  3. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 12 снежня 2014.
  4. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
  5. Мост Рамы VIII (руск.)

Спасылкі правіць