Рандоўка

рака ў Беларусі

Рандо́ўка, канал Рандо́ўка — рака ў Гомельскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі, левы прыток ракі Уза (басейн Дняпра). Даўжыня 19 км. Пачынаецца з сажалкі на паўночна-заходняй ускраіне Гомеля, вусце на ўсходняй ускраіне вёскі Прыбар. Рэчышча каналізаванае.

Рандоўка
Рандоўка непадалёк ад пасёлка Бардзіна (2 км на поўнач ад горада Гомеля), на гэтым участку рака меліярыравана (але ад недагляду больш падобна на забалочанную раку)
Рандоўка непадалёк ад пасёлка Бардзіна (2 км на поўнач ад горада Гомеля), на гэтым участку рака меліярыравана (але ад недагляду больш падобна на забалочанную раку)
Вадацёк
Выток  
 • Каардынаты 52°28′49,60″ пн. ш. 30°58′29,10″ у. д.HGЯO
Вусце Уза
 • Каардынаты 52°24′48″ пн. ш. 30°46′27,30″ у. д.HGЯO
Размяшчэнне
Водная сістэма Дняпро
Краіна
Рэгіён Гомельская вобласць
Раён Гомельскі раён
physical
Рандоўка
Рандоўка
physical
выток
выток
вусце
вусце
Blue 0080ff pog.svg — выток, Blue pog.svg — вусце

На рацэ размешчаны вёска Рандоўка, пасёлак Васток, аграгарадок Мічурынская.

ЛітаратураПравіць

  • Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.