Рапсінак
Рапсінак — возера ў Шаркаўшчынскім раёне Віцебскай вобласці, за 14 км на ўсход ад гарадскога пасёлка Шаркаўшчына, за 1 км на поўдзень ад вёскі Бандары Тулаўскія, у басейне ракі Паловіца.
Рапсінак | |
---|---|
Морфаметрыя | |
Вышыня над узроўнем мора | 129,4 м |
Даўжыня | 0,24 км |
Шырыня | 0,12 км |
Плошча | 0,02 км² |
Даўжыня берагавой лініі | 0,6 км |
Размяшчэнне | |
Краіна |
![]() |
Рэгіён | Віцебская вобласць |
|
|
|
|
|
|
Плошча паверхні 0,02 км². Даўжыня 0,24 км, найбольшая шырыня 0,12 км. Даўжыня берагавой лініі 0,6 км.
Схілы катлавіны вышынёй 3 м, разараныя. Пойма шырынёй да 50 м, пад лугам.
Літаратура Правіць
- Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.