Расмус Андрэсен (ням.: Rasmus Andresen, нар. 20 лютага 1986, Эсэн, Паўночны Рэйн-Вестфалія, ФРГ) – нямецкі палітык партыі Саюз 90/Зялёныя, дэпутат Еўрапейскага парламента IX склікання[1].

Расмус Андрэсен
ням.: Rasmus Andresen
дэпутат Еўрапейскага парламента
з 2 ліпеня 2019
Member of the Landtag of Schleswig-Holstein[d]
27 кастрычніка 2009 — 5 чэрвеня 2012
Member of the Landtag of Schleswig-Holstein[d]
5 чэрвеня 2012 — 6 чэрвеня 2017
Member of the Landtag of Schleswig-Holstein[d]
6 чэрвеня 2017 — 30 чэрвеня 2019
Vice President of the Landtag of Schleswig-Holstein[d]
6 чэрвеня 2017 — 30 чэрвеня 2019
Нараджэнне 20 лютага 1986(1986-02-20) (38 гадоў)
Партыя
Адукацыя
Дзейнасць палітык
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Андрэсен правёў дзяцінства з большага ў Фленсбургу і належыць да дацкай меншасці Паўднёвага Шлезвіга[2]. Скончыў школу ў Фленсбургу, у 2009 годзе атрымаў ступень бакалаўра ў галіне адміністрацыі і камунікатыўных навук ва Універсітэце Раскіле  (укр.) ў Даніі. Падчас вучобы з 2008 года працаваў у Фолькетынгу[3]. Вучыцца на магістра па спецыяльнасці «Кіраванне» ў Гагенскім завочным універсітэце.

Палітычная кар’ера правіць

Пачаў займацца палітычнай дзейнасцю ў падлеткавым узросце, уступіўшы ў Саюз 90/Зялёныя (Германія) і Сацыялістычную народную партыю  (укр.) (Данія)[4]. Да 2014 года займаў розныя пасады ў моладзевых групах абедзвюх партый, быў, між іншым, старшынёю «Grüne Jugend  (ням.)» на зямельным узроўні. У 2012 годзе стаў членам зямельнай рады партыі Саюз 90/Зялёныя, у 2013 годзе ўпершыню ўвайшоў у гарадскую раду Фленсбурга[3].

З 2009 па 2019 год Андрэсен быў членам Ландтага Шлезвіга-Гольштэйну  (укр.) ад Фленсбургу. На момант першага абрання ён быў самым маладым дэпутатам зямельнага парламента (23 года). З 2017 па 2019 год займаў пасаду віцэ-прэзідэнта Ландтага Шлезвіга-Гольштэйну  (укр.)[5].

Па выніках выбараў у Еўрапейскі парламент 2019 года  (укр.) стаў дэпутатам Еўрапейскага парламента. З таго часу працуе ў Камітэце па бюджэце. Таксама з’яўляецца каардынатарам парламенцкай групы партыі Саюз 90/Зялёныя ў камітэце[6].

У дадатак да даручэнняў камітэта Андрэсен уваходзіць у дэлегацыю парламента па сувязях з Канадай[7]. Таксама з’яўляецца членам Еўрапейскага інтэрнэт-форуму[8], міжгрупы Еўрапейскага парламента па правах ЛГБТ  (катал.)[9] і міжгрупы Еўрапейскага парламента па морах, рэках, астравах і прыбярэжных зонах[10].

Іншыя віды дзейнасці правіць

Палітычныя пазіцыі правіць

16 сакавіка 2021 года ўзяў шэфства над Ігарам Банцарам, франтменам гурта «Mister X  (польск.)» і беларускім палітычным зняволеным[12].

У маі 2021 года Андрэсен далучыўся да групы з 39 заканадаўцаў, пераважна з партыі Саюз 90/Зялёныя з Еўрапарламента, якая ў лісце заклікалі лідараў Германіі, Францыі і Італіі не падтрымліваць расійскі арктычны праект здабычы звадкаванага прыроднага газу «Арктык ЗПГ-2  (руск.)» коштам 21 мільярда даляраў ЗША ў сувязі з праблемамі для клімату[13].

Зноскі правіць

  1. Alle Gewählte in alphabetischer Reihenfolge (ням.). Der Bundeswahlleiter  (ням.).
  2. 2019 electoral campaign presentation Архівавана 6 верасня 2021., The Greens (in German)
  3. а б Andresen, Rasmus (ням.). lvn.parlanet.de. Архівавана з першакрыніцы 27-12-2018.
  4. Rasmus Andresen (ням.). sh-gruene-fraktion.de. Архівавана з першакрыніцы 27 жніўня 2016.
  5. Andresen legt Mandat nieder Ландтаг Шлезвіга-Гольштэйну  (укр.), press release of 1 July 2019.
  6. Koert Debeuf (22 November 2019), The EU debate on its own resources EUobserver  (укр.).
  7. Rasmus Andresen Еўрапейскі парламент.
  8. Members European Internet Forum.
  9. Members Міжгрупа Еўрапейскага парламента па правах ЛГБТ  (катал.).
  10. Members 2019-2024 European Parliament Intergroup on Seas, Rivers, Islands and Coastal Areas.
  11. Gründungsmitglieder Інстытут мадэрнізму салідарнасці  (ням.)
  12. Presseerklärung zu dem Musiker und politischen Gefangenen Igor Bancer/Ihar Bantsar (ням.). Audiolith  (ням.) (16 сакавіка 2021). Архівавана з першакрыніцы 16 сакавіка 2021.
  13. Kate Abnett and Simon Jessop (May 19, 2021), EU lawmakers urge France, Germany, Italy to ditch Arctic LNG 2 support Reuters.

Спасылкі правіць