Ігар Раманавіч Банцар

Ігар Раманавіч Банцар (24 лютага 1980, Мінск, БССР, СССР) — беларускі журналіст і музыкант, лідар панк-гурта «Mister X(польск.) бел.». Палітычны зняволены рэжыму Лукашэнкі[прыбраць шаблон], вязень сумлення.

Ігар Раманавіч Банцар
Igor Bancer.jpg
Асноўная інфармацыя
Дата нараджэння 24 лютага 1980(1980-02-24) (42 гады)
Месца нараджэння
Краіна
Месца працы
Музычная дзейнасць
Прафесіі журналіст, музыкант
bancer.by

БіяграфіяПравіць

З дзяцінства жыў у Гродна. Бацька працаваў у МУС, маці была выхавацелькай у дзіцячым садку. Ігар Банцар паступіў вучыцца ў Варшаўскі ўніверсітэт на накірунак міжнародных адносін, аднак праз некалькі год спыніў вучобу праз хваробу і пасля складанай аперацыі вырашыў не аднаўляцца ва ўніверсытэце. Каля дзесяці гадоў працаваў у журналістыцы: карэспандэнтам гродзенскай незалежнай газеты «Пагоня», галоўным рэдактарам польскіх часопісаў «Magazyn Polski» і «Głos znad Niemna» ў выгнанні. Некаторы час быў прэс-сакратаром непрызнанага беларускімі ўладамі Саюза палякаў у Беларусі. Стварыў і ўзначальваў культурную ўстанову «Гродзенскі рок-клуб», дзе займаўся музыкай з падлеткамі і моладдзю, у 2021 годзе ўлады ліквідавалі арганізацыю.

З 2003 года быў лідарам і спеваком стрыт-панк гурта «Mister X(польск.) бел.».

З 2007 года Ігара Банцара шматкроць затрымлівалі і саджалі на содні. Пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 года яго тройчы асуджалі на адміністрацыйны арышт.

Арыштаваны 20 кастрычніка 2020 года за правядзенне перформансу ў выглядзе танца без штаноў перад машынай міліцыі[2]. На яго завялі крымінальную справу за хуліганства. Да суда ўтрымліваўся пад вартай. Музыкант правёў у СІЗА гродзенскай турмы 5 месяцаў, амаль увесь час у адзіночных камерах. Праходзіў псіхіятрычную экспертызу ў Навінках.

Суд пачаўся 3 сакавіка 2021 года. Віны не прызнаў, у першы дзень суда Ігар Банцэр абвесціў «сухую галадоўку» на знак пратэсту. Ён пратрымаўся без ежы і вады 16 содняў да 19 сакавіка, калі яму прысудзілі 1,5 года «хіміі» і выпусцілі ў залі суду. Пасля пераліку тэрміну (1 дзень у СІЗА раўняецца 2 дням «хіміі») яму заставалася сядзець 8 месяцаў.

15 сакавіка 2021 года сумеснаю заяваю дзевяці арганізацый, сярод якіх Праваабарончы цэнтр «Вясна», Беларуская асацыяцыя журналістаў, Беларускі Хельсінкскі камітэт, Беларускі ПЕН-цэнтр, быў прызнаны палітычным зняволеным[3]. 16 сакавіка 2021 года шэфства над палітвязнем узяў Расмус Андрэсен, дэпутат Еўрапейскага парламента[4]. 18 сакавіка 2021 года «Amnesty International» класіфікавала Ігара Банцара вязнем сумлення[5].

Пачаў адбываць пакаранне 17 чэрвеня 2021 года ў папраўчай установе адкрытага тыпу № 9 у Віцебску. 5 жніўня атрымаў 10 дзён штрафнога ізалятара за парушэнне правілаў установы. Потым яму тройчы працягвалі тэрмін утрымання ў ШІЗА да 40 дзён без перапынку. 29 верасня 2021 года суд змяніў Ігару Банцару пакаранне з абмежавання волі («хімія») на пазбаўленне волі (калонія агульнага рэжыму). 17 снежня выйшаў на волю[6].

Асабістае жыццёПравіць

Ігар Банцэр жанаты, мае трое дзяцей.

ЗноскіПравіць

  1. 1,0 1,1 1,2 1,3 (unspecified title) Праверана 24 красавіка 2022.
  2. Ігар Банцэр на сайце Вясны
  3. Патрабуем неадкладнага вызвалення палітвязняў Юліі Бодак і Ігара Банцара. Праваабарончы цэнтр «Вясна» (15 сакавіка 2021). Архівавана з першакрыніцы 1 лістапада 2021. Праверана 19 жніўня 2021.
  4. Presseerklärung zu dem Musiker und politischen Gefangenen Igor Bancer/Ihar Bantsar(ням.) . Audiolith(ням.) бел. (16 сакавіка 2021). Архівавана з першакрыніцы 16 сакавіка 2021.
  5. Belarus: Life of hunger-striking prisoner at risk: Ihar Bantsar(англ.) . Amnesty International (18 сакавіка 2021). Архівавана з першакрыніцы 9 жніўня 2021. Праверана 1 лістапада 2021.
  6. Радыё Свабода

СпасылкіПравіць