Расонскі бой
Расонскі бой — бой Расонскай партызанскай брыгады імя І. В. Сталіна і войска гітлераўскай Германіі ў вёсцы Расоны 19 верасня 1942 года.
Расонскі бой | |||
---|---|---|---|
Асноўны канфлікт: Вялікая Айчынная вайна | |||
Дата | 19 верасня 1942 | ||
Месца | Расоны | ||
Вынік | перамога партызан | ||
Праціўнікі | |||
|
|||
Перадумовы
правіцьУ сярэдзіне 1942 года партызаны перарэзалі ўсе камунікацыі, якія вялі ў Расоны, і пачалі блакаду гарнізона праціўніка, які налічваў болей за 300 гітлераўцаў. Да сярэдзіны верасня ўдарамі па апорных пунктах праціўніка ў вёсках Клясціцы, Сакалішча, Сівошына і іншых, партызаны адрэзалі ад іх Расонскі гарнізон. Значную дапамогу аказалі партызанам падпольшчыкі Расонскага партыйна-камсамольскага падполля, якія сабралі і перадалі партызанскаму камандаванню звесткі пра колькасць і ўзбраенне праціўніка.
Бой
правіцьАртылерыйскім абстрэлам умацаванняў Расонскага гарнізона ў ноч на 19 верасня партызаны вымусілі пакінуць Расоны. Было знішчана каля 20 акупантаў, захоплена 2 мінамёты, 2 кулямёты, каля 75 вінтовак. З гэтага часу ў Расонах, Расонскім і суседніх з ім раёнах была адноўлена Савецкая ўлада, створана Расонска-Асвейская партызанская зона.
Памяць
правіцьУ 1981 годзе ў Расонах у гонар партызан, якія ў 1942 годзе вызвалялі гарадскі пасёлак ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, пастаўлены помнік.
Літаратура
правіць- М. Ф. Шумейка. Расонскі бой // Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941—1945: Энцыкл. / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1990. — С. 530-531. — 680 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-012-2.