Расонская партызанская брыгада імя І. В. Сталіна
Расонская партызанская брыгада імя І. В. Сталіна — савецкае разведвальна-дыверсійнае і партызанскае падраздзяленне, якое дзейнічала падчас Вялікай Айчыннай вайны на тэрыторыі Расонскага, Асвейскага і Полацкага Віцебскай, Ідрыцкага і Невельскага раёнаў Калінінскай абласцей РСФСР.
Расонская партызанская брыгада імя І. В. Сталіна | |
---|---|
Расонская брыгада імя І. В. Сталіна | |
Гады існавання | 1942—1943 |
Краіна | |
Краіны |
Беларуская ССР РСФСР |
Падпарадкаванне | Беларускі штаб партызанскага руху |
Тып | разведвальна-дыверсійнае і партызанскае падраздзяленне |
Войны | Вялікая Айчынная вайна |
Удзел у | Расонскі бой |
Камандзіры | |
Вядомыя камандзіры | Радзівон Арцёмавіч Ахоцін |
Гісторыя
правіцьУ канцы мая 1942 года ў Расонскім раёне для арганізацыі і кіраўніцтва партызанскімі атрадамі быў створаны штаб на чале з сакратаром Расонскага падпольнага райкома КП(б)Б В. Я. Лапенкам і камандзірам атрада імя Сталіна Р. А. Ахоціным. У чэрвені штабам былі арганізаваны атралы імя Варашылава, імя Чапаева, імя Чкалава, імя Молатава. У ліпені 1942 года ўсе гэтыя атрады ўвайшлі ў брыгаду «За Савецкую Беларусь» як расонская група партызанскіх атрадаў. Пазней у яе былі ўключаны асобныя атрады: 2-і імя Сталіна, імя Леніна, імя Катоўскага, імя Будзённага, імя Шчорса.
Паводле распараджэння аператыўнай групы партызанскага руху пры Ваенным савеце 4-й Ударнай арміі, у канцы жніўня 1942 года група партызанскіх атрадаў Расонскага раёна пераўтворана ў Расонскую брыгаду імя Сталіна, якая складалася з 8 атрадаў і артылерыйскага дывізіёна. Пазней у брыгадзе былі арганізаваны атрады імя Камсамола (з кастрычніка 1942 года імя Лапенкі), імя Суворава, імя Кутузава, імя Жукава, імя Ракасоўскага. Брыгада вяла пастаянныя баі з нямецкімі акупацыйнымі сіламі, што непрыкметна пераўтварала атрады ў паходныя шпіталі, што абцяжарвала аператыўны і тактычны манеўр. Каб палепшшыць становішча была створана медыцынская служба (начальнік — М. А. Папова) і брыгадны шпіталь (начальнік і камісар — Я. А. Алесіна і С. К. Рубашэнка).
Па распараджэнні ЦК КП(б)Б і Беларускага штаба партызанскага руху ў чэрвені 1943 года з брыгады вылучаны і накіраваны ў Пастаўскі раён атрады імя Ракасоўскага, імя Кутузава і імя Молатава (увайшоў у склад 2-й партызанскай брыгады імя А. В. Суворава).
Ва ўмовах надыходзячага фронту кіраўніцтва брыгады, рыхтуючыся да актыўных баявых дзеянняў супраць адыходзячых нямецкіх войскаў, прымала меры па павышэнні баявой гатоўнасці асабістага складу. 12 верасня 1943 года па брыгадзе быў выдадзены загад, які растлумачвае баявую абстаноўку і далейшыя задачы партызанскага злучэння: «Супернік з Калінінскага фронту адступае па шашы Туркі-Перавоз, Гарбачова, Расона, Кляціцы з мэтай забеспячэння бяспекі руху войскаў, арганізаваў прыкрыццё свайго флангу ў раёне Харытонавай і адступае уздоўж шашы на захад». Паводле загаду брыгада ў той жа дзень павінна была да 20:00 заняць баявое палажэнне, а кожны батальён рыхтаваўся да абароны паводле сваёй зоны адказнасці. Усе верагодныя подступы павінны былі быць замініраваны, а масты спалены[1].
3 лістапада 1943 года Расонская брыгада імя Сталіна ў складзе 12 атрадаў агульнай колькасцю 2309 чалавек, злучылася з часцямі РСЧА.
Склад
правіцьАтрады
правіцьПадчас стварэння, брыгада складалася з:
- партызанскі атрад імя Сталіна;
- партызанскі атрад імя Варашылава;
- партызанскі атрад імя Чапаева;
- партызанскі атрад імя Чкалава;
- партызанскі атрад імя Молатава;
- 2-і партызанскі атрад імя Сталіна;
- партызанскі атрад імя Кірава;
- партызанскі атрад імя Калініна;
- артылерыйскі дывізіён.
Пазней у брыгадзе былі арганізаны:
- партызанскі атрад імя Камсамола (з кастрычніка 1942 года — імя Лапенкі);
- партызанскі атрад імя Суворава;
- партызанскі атрад імя Кутузава;
- партызанскі атрад імя Жукава;
- партызанскі атрад імя Ракасоўскага.
Батальёны
правіцьДля лепшага кіравання брыгадай у жніўні 1942 года атрады былі зведзены ў батальёны:
- 1-ы батальён (атрады імя Сталіна, імя В. Я. Лапенкі і імя Калініна; зона адказнасці — паўднёвая частка раёна);
- 2-і батальён (атрады імя Варашылава і імя Чкалава; усходняя);
- 3-і батальён (атрады імя Молатава, імя Чапаева, імя Кірава; заходняя);
- 4-ы батальён створаны ў выніку разбуйнення 1-га батальёна (атрады імя Фрунзе, імя Суворава, імя Жукава; створаны ў лютым 1943 года).
Камандзіры
правіць- Радзівон Арцёмавіч Ахоцін ліпень 1942—лістапад 1943 гадоў
Камісары
правіць- Варфаламей Якаўлевіч Лапенка (загінуў) ліпень 1942—кастрычнік 1943 гадоў
- Яфрэм Пятровіч Васілевіч кастрычнік 1942—лістапад 1943 гадоў
Начальнікі штаба
правіць- Пётр Яфімавіч Рубіс ліпень—жнівень 1942 года
- Георгій Пятровіч Мезенцаў верасень 1942—люты 1943 гадоў
- Леанід Фёдаравіч Рабінін люты—лістапад 1943 года
Літаратура
правіць- Партызанская брыгада Расонская імя І. В. Сталіна // Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941—1945: Энцыкл. / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1990. — С. 448. — 680 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-012-2.
Крыніцы
правіць- ↑ Соловьев, С. А. Взаимодействие партизанской бригады имени И. В. Сталина с частями Красной Армии. Сентябрь – ноябрь 1943 года / С. А. Соловьев // Расонскі край: гісторыя, культура, людзі: да 100-годдзя з дня нараджэння П. М. Машэрава: зборнік навуковых артыкулаў / Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Інстытут гісторыі, Расонскі раённы выканаўчы камітэт; [навуковы рэдактар М. В. Клімаў]. – Мінск: Беларуская навука, 2020. – 225, [1] с., [3] л. каляр. іл., партр.: іл., каляр. іл., факсім., табл. – С. 88. – (Беларусь праз прызму рэгіянальнай гісторыі). – ISBN 978-985-08-2543-8. ’’Са спасылкай на: ’’ Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь. – Ф. 1403. – Воп. 1. – Спр. 389. – Л. 225.