2-я партызанская брыгада імя А. В. Суворава

Партызанская брыгада на тэрыторыі БССР у гады Вялікай Айчыннай вайны

2-я партызанская брыгада имя А. В. Суворавапартызанская брыгада, створаная ў Расонскім раёне ў лістападзе 1943 года, на базе атрадаў імя Молатава (арганізаваны ў чэрвені 1942 года), «Бясстрашны» (чэрвень 1942), імя Ватуціна (ліпень 1943). Дзейнічала на акупіраванай тэрыторыі Смаргонскага, Куранецкага, Маладзечанскага раёнаў. 2 ліпеня 1944 года брыгада (506 партызан, 4 атрады) злучылася з Чырвонай Арміяй.

2-я партызанская брыгада імя А. В. Суворава
Гады існавання 1943—1944
Краіна  СССР
 Беларуская ССР
Падпарадкаванне Беларускі штаб партызанскага руху
Уваходзіць у Вілейскае партызанскае злучэнне
Тып партызаны
Функцыя змаганне з акупантамі
Колькасць 506 партызан (2.07.1944)
Дыслакацыя Расонскі, Смаргонскі, Куранецкі, Маладзечанскі раёны
Войны Другая сусветная вайна
Вялікая Айчынная вайна
Удзел у
Камандзіры
Вядомыя камандзіры

Склад правіць

У склад брыгады ўваходзілі:

  • 1-ы партызанскі атрад імя Молатава;
  • 3-і партызанскі атрад «Бясстрашны»;
  • 5-ы партызанскі атрад імя Ватуціна;
  • 7-ы партызанскі атрад імя Жукава.

Камандаванне правіць

Камандзіры правіць

Камісар правіць

Начальнік штаба правіць

  • М. І. Філіпаў

Гісторыя правіць

Баявыя аперацыі партызаны праводзілі на шашэйных і грунтавых дарогах. Правялі рэйд з Расонскага ў Смаргонскі раён. У лютым 1944 года правялі бой з нямецкай паліцыяй. У сакавіку 1944 года ўдзельнічалі ў баі супраць гарнізона вёскі Кабыльнік. У чэрвені 1944 года на чыгунцы СмаргоньМаладзечна падарвалі больш за 630 рэек. Да прыходу Чырвонай Арміі вызвалілі вёску Войстам, пабудавалі 12 мастоў, 2 пераправы. 4 ліпеня 1944 года брыгада злучылася з Чырвонай Арміяй.

Літаратура правіць