Пётр Яфімавіч Рубіс
Пётр Яфі́мавіч Ру́біс (14 кастрычніка 1916, в. Цёсны Віцебскай губерні, Расійская імперыя — 11 красавіка 1998[2], Віцебск, Рэспубліка Беларусь) — беларускі дзяржаўны дзеяч, адзін з кіраўнікоў партызанскага руху ў гады Вялікай Айчыннай вайны, былы старшыня Віцебскага абласного выканаўчага камітэта (1964—1977).
Пётр Яфімавіч Рубіс | |||
![]() | |||
| |||
---|---|---|---|
8 снежня 1964 — 28 снежня 1977 | |||
Прэм’ер-міністр | Ціхан Кісялёў | ||
Папярэднік | Уладзімір Труноў | ||
Пераемнік | Іван Шыбека | ||
Партыя | УКП(б) (1942)[1] | ||
Адукацыя | Мінская вышэйшая партыйная школа | ||
Дзейнасць | палітык | ||
Нараджэнне | 14 кастрычніка 1916 | ||
Смерць | 11 красавіка 1998 (81 год) | ||
Ваенная служба | |||
Бітвы | |||
Узнагароды |
БіяграфіяПравіць
У 1937—1940 гадах на службе ў РСЧА, на пачатак Вялікай Айчыннай вайны — загадчык аддзелам Расонскага райвыканкама.
З верасня 1941 года член Межаўскай падпольнай арганізацыі КП(б)-ЛКСМБ. 29 мая 1942 года рашэннем Расонскага падпольнага райкама КП(б) быў прызначаны начальнікам штаба па кіраўніцтву партызанскімі атрадамі Расонскага раёна[3]. З 26 жніўня 1942 года група была перайменавана ў Расонскую брыгаду імя Іосіф Вісарыёнавіч Сталіна[3]. З кастрычніка 1942 года член Расонскага падпольнага раённага камітэта КП(б)Б.
З 1944 года старшыня Расонскага райвыканкама, у 1949—1962 першы сакратар Глыбоцкага райкама КПБ, начальнік Глыбоцкага сельскагаспадарчага вытворчага ўпраўлення.
З 12 студзеня 1963 да 28 снежня 1977 года ўзначальваў Віцебскі абласны выканаўчы камітэт.
Дэпутат Вярхоўнага Савета СССР (1962—1966), Вярхоўнага Савета БССР (1955—1959, 1967—1980), абіраўся членам ЦК КПБ.
Зноскі
- ↑ Біяграфія (руск.)
- ↑ Пётр Яфімавіч Рубіс. Віцебская энцыклапедыя (руск.)
- ↑ 3,0 3,1 Высшее партизанское командование Белоруссии. 1941—1944: справочник / Э. Г. Иоффе [и др.]; под общ. ред. д-ра ист. наук проф. Э. Г. Иоффе. — Мн.: Беларусь, 2009. — С. 119. — 271 с. — 1 500 экз. — ISBN 978-985-01-0836-4.(руск.)