Радзівон Арцёмавіч Ахоцін
Радзівон Арцёмавіч Ахоцін (24 красавіка 1907, вёска Мары-Лугавая, Звянігаўскі раён, Марый Эл — 8 жніўня 1972) — адзін з кіраўнікоў партыйнага падполля і партызанскага руху ў Віцебскай вобласці.
Радзівон Арцёмавіч Ахоцін | |
---|---|
Дата нараджэння | 24 красавіка 1907 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 8 жніўня 1972 (65 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Прыналежнасць |
![]() |
Род войскаў | партызаны |
Званне | палкоўнік |
Камандаваў | Расонская партызанская брыгада імя І. В. Сталіна |
Бітвы/войны | Вялікая Айчынная вайна |
Узнагароды і званні |
Біяграфія
правіцьУдзельнік савецка-фінляндскай вайны 1939—1940 гадоў. Член КПСС з 1940 года. Са жніўня 1941 года кіраўнік Межаўскай падпольнай арганізацыі (Расонскае партыйна-камсамольскае падполле), з мая 1942 года ўзначальваў штаб па кіраўніцтву партызанскім рухам у Расонскім раёне, адначасова быў камандзірам атрада, у ліпені 1942 — лістападзе 1943 гадоў камандзір Расонскай партызанскай брыгады імя І. В. Сталіна, адначасова член Расонскага РК КП(б)Б. З 1945 года служыў у Чырвонай Арміі, у 1947—1965 гадах на савецкай, партыйнай і адміністратыўна-гаспадарчай рабоце.
Яго імем названа вуліца ў гарадскім пасёлку Расоны.
Літаратура
правіць- Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941—1945: Энцыкл. / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1990. — 680 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-012-2.