Варфаламей Якаўлевіч Лапенка
адзін з кіраўнікоў партызанскага руху на Беларусі
Варфаламей Якаўлевіч Лапе́нка (1902, вёска Малое Сітна, Полацкі раён — 6 кастрычніка 1942) — адзін з кіраўнікоў партыйнага падполля і партызанскага руху ў Віцебскай вобласці.
Варфаламей Якаўлевіч Лапенка | |
---|---|
Дата нараджэння | 1902 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 6 кастрычніка 1942 |
Прыналежнасць | СССР |
Род войскаў | партызаны |
Часць | Расонская партызанская брыгада імя І. В. Сталіна |
Бітвы/войны | Вялікая Айчынная вайна |
Біяграфія
правіцьЗ 1927 года на адміністратыўнай і савецкай рабоце, сакратар Расонскага РК КП(б)Б. Член КПСС з 1927 года. Скончыў Вышэйшую камуністычную сельскагаспадарчую школу Беларусі (1934). У ліпені — снежні 1941 і маі — кастрычніку 1942 гадоў сакратар Расонскага падпольнага РК КП(б)Б, адначасова з мая 1942 года камісар штаба групы атрадаў Расонскага раёна, у ліпені — кастрычніку 1942 года камісар Расонскай партызанскай брыгады імя І. В. Сталіна. Загінуў у авіякатастрофе.
У гарадскім пасёлку Расоны яго імем названа вуліца.
Літаратура
правіць- Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941—1945: Энцыкл. / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1990. — 680 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-012-2.