Партызанская брыгада імя Г. К. Жукава (П. Я. Сырамаха)
Партызанская брыгада імя Г. К. Жукава — партызанская брыгада, створаная ў ліпені 1943 гада на базе атрадаў імя Кутузава (арганізаваны ў снежні 1942 года), імя Ракасоўскага (арганізаваны ў маі 1943 года), вылучаных Расонскай партызанскай брыгадай імя І. В. Сталіна. Дзейнічала на акупіраванай тэрыторыі Браслаўскага, Мёрскага, Дзісенскага раёнаў. 2 ліпеня 1944 года брыгада (815 партызан, 7 атрадаў) злучылася з Чырвонай Арміяй.
Партызанская брыгада імя Г. К. Жукава | |
---|---|
Гады існавання | 1943—1944 |
Краіна |
СССР Беларуская ССР |
Падпарадкаванне | Беларускі штаб партызанскага руху |
Уваходзіць у | Вілейскае партызанскае злучэнне |
Тып | партызаны |
Функцыя | змаганне з акупантамі |
Колькасць | 815 партызан (2.7.1944) |
Дыслакацыя | Браслаўскі, Мёрскі, Дзісенскі раёны |
Войны |
Другая сусветная вайна Вялікая Айчынная вайна |
Удзел у | |
Камандзіры | |
Вядомыя камандзіры | П. Я. Сырамаха |
Склад
правіць- атрад імя П. І. Кліменценкі (нададзена імя П. І. Кліменценкі, які загінуў у баі ў маі 1944 года;
- атрад імя Ракасоўскага;
- атрад імя Пархоменкі;
- атрад імя Чапаева;
- атрад імя Суворава;
- атрад імя Катоўскага;
- атрад імя Чкалава.
Камандаванне
правіцьКамандзіры
правіцьКамісары
правіць- П. Я. Сырамаха;
- П. П. Булойчык (загінуў);
- А. П. Запарожац.
Гісторыя
правіцьУ час рэйду ў Вілейскую вобласць партызаны прайшлі з баямі больш за 200 км праз Полацкі, Ветрынскі, Дзісенскі, Мёрскі і Шаркаўшчынскі раёны. У ліпені — жніўні 1943 года разграмілі гарнізоны ў вёсках Курылавічы і Германавічы Шаркаўшчынскага раёна, вялі бой каля вёскі Шпакоўшчына Ветрынскага раёна. У жніўні група падрыўнікоў А. Іванава і Л. Загнетава на чыгуначным участку Шаркаўшчына — Друя разабрала 300 метраў чыгуначнага палатна, вывела са строю вузкакалейку Дукштас — Друя, якая не была адноўлена да канца акупацыі. Увосень 1943 і вясной 1944 гадоў вялі баі супраць карнікаў. У маі 1944 года разбілі абоз, захапілі многа зброі, боепрыпасаў і прадуктаў харчавання. 2 ліпеня разбілі гарнізон і вызвалілі вёску Опса, 9 ліпеня разам з Чырвонай Арміяй вызвалілі горад Браслаў, знішчалі асобныя групы немцаў.
Памяць
правіцьУ 1960 годзе ў вёсцы Замошша Браслаўскага раёна ў гонар брыгады была пастаўлена стэла.
Літаратура
правіць- Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941—1945: Энцыкл. / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1990. — 680 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-012-2.