Рассветаўскі сельсавет

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Добрушскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі

Рассве́таўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Добрушскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — пасёлак Рассвет.

Рассветаўскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Добрушскі раён
Уключае 14 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Рассвет
Дата ўтварэння 8 снежня 1926
Насельніцтва (2019) 1 693
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 3
Афіцыйны сайт

Пасля другога ўзбуйнення БССР з 8 снежня 1926 года Мар’інскі сельсавет у складзе Добрушскага раёна Гомельскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Мар’іна. З 4 жніўня 1927 года ў складзе Веткаўскага раёна. 30 снежня 1927 года рэарганізаваны ў Мар’інскі нацыянальны рускі сельсавет. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Веткаўскім раёне БССР. У 1935 годзе рэарганізаваны ў беларускі сельсавет. З 12 лютага 1935 года ў складзе адноўленага Добрушскага раёна, з 20 лютага 1938 года — Гомельскай вобласці. У 1963 годзе з адміністрацыйнага падпарадкавання Добрушскага гарсавета перададзены вёскі Залессе і Падгор’е[1]. У студзені 1965 года ў склад сельсавета ўключаны вёскі Дубовы Лог, Лявонцьева і Млынок Сівінскага сельсавета[2]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Мар’інскага сельсавета 7 населеных пунктаў[3]. 25 лютага 1977 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Рассвет, сельсавет перайменаваны ў Рассветаўскі. 29 ліпеня 1988 года скасаваны пасёлак Падгор’е[4]. 26 кастрычніка 1989 года ў склад сельсавета з Крупецкага сельсавета перададзены 5 населеных пунктаў (вёска Ігаўка, пасёлкі Высакаполле, Майскі, Пакроўскі і Ясенкі)[5]. У 2005 годзе цэнтр сельсавета атрымаў статус пасёлка. 1 снежня 2009 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Дзям’янкаўскага сельсавета (5 населеных пунктаў: вёскі Бярозкі, Дзям’янкі, Дубовы Лог, Лявонцьева і Млынок)[6]. 28 лістапада 2011 года скасавана вёска Млынок[7], 12 кастрычніка 2022 года — пасёлак Пакроўскі[8].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (11 населеных пунктаў) — 1791 чалавек[9], з іх 91,0 % — беларусы, 5,8 % — рускія, 2,0 % — украінцы, 0,4 % — цыганы[10]; паводле перапісу 2019 года (15 населеных пунктаў) — 1693 чалавекі[11].

Зноскі

  1. Рашэнні выканкома Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 26 снежня 1962 г. і выканкома Гомельскага абласнога (сельскага) Савета дэпутатаў працоўных ад 24 студзеня 1963 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1963, № 9 (1009).
  2. Рашэнні выканкома Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 7, 8 і 18 студзеня 1965 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1965, № 10 (1090).
  3. Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.). — Выданне 5-е. — Мн.: Беларусь, 1974. — С. 82. — 248 с. — 10 000 экз.
  4. Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 29 ліпеня 1988 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1988, № 27 (1941).
  5. Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 26 кастрычніка 1989 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1989, № 35 (1985).
  6. Решение Гомельского областного Совета депутатов от 1 декабря 2009 г. № 279 Об изменении административно-территориального устройства Добрушского района Гомельской области Архівавана 5 лютага 2021.
  7. Решение Добрушского районного Совета депутатов от 28 ноября 2011 г. № 115 Об упразднении деревни Млынок
  8. Решение Добрушского районного Совета депутатов от 12 октября 2022 г. № 359 Об упразднении поселка Покровский Добрушского района
  9. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Гомельскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
  10. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
  11. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Гомельскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года

Літаратура правіць

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.