Крупецкі сельсавет
Кру́пецкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Добрушскага раёна Гомельскай вобласці. Цэнтр і адзіны населены пункт — аграгарадок Крупец.
Крупецкі сельсавет | |
---|---|
Краіна |
![]() |
Уваходзіць у | Добрушскі раён |
Уключае | 1 населены пункт |
Адміністрацыйны цэнтр | Крупец |
Дата ўтварэння | 30 снежня 1927 |
Насельніцтва (2009) | 1 203 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 3 |
Афіцыйны сайт |
Утвораны 30 снежня 1927 года ў складзе Церахоўскага раёна Гомельскай акругі БССР шляхам аб’яднання скасаваных Навакрупецкага, Навашляхаўскага, Новажыццёўскага і Старакрупецкага сельсаветаў. Цэнтр — вёска Новы Крупец. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Церахоўскім раёне БССР. З 12 лютага 1935 года ў складзе Добрушскага раёна, з 20 лютага 1938 года — Гомельскай вобласці. 14 красавіка 1960 года ў адміністрацыйнае падпарадкаванне Добрушскага гарсавета перададзены пасёлак Зара[1]. У 1963 годзе ў склад сельсавета з адміністрацыйнага падпарадкавання Добрушскага гарсавета перададзены пасёлак Зара Новай Жызні[2]. 29 жніўня 1974 года скасаваны пасёлкі Ляскі I і Ляскі II[3]. 26 кастрычніка 1989 года 5 населеных пунктаў (вёска Ігаўка, пасёлкі Высакаполле, Майскі, Пакроўскі і Ясенкі) былі перададзены ў склад Рассветаўскага сельсавета[4]. 10 чэрвеня 2014 года вёскі Новы Крупец і Стары Крупец аб’яднаны ў адзін населены пункт — аграгарадок Крупец[5].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (2 населеныя пункты) — 1203 чалавекі[6], з іх 90,2 % — беларусы, 6,2 % — рускія, 1,6 % — цыганы, 1,2 % — украінцы, 0,6 % — малдаване[7].
Зноскі
- ↑ Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 14 красавіка 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 8.
- ↑ Рашэнні выканкома Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 26 снежня 1962 г. і выканкома Гомельскага абласнога (сельскага) Савета дэпутатаў працоўных ад 24 студзеня 1963 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1963, № 9 (1009).
- ↑ Рашэнні выканаўчага камітэта Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 29 жніўня і 26 верасня 1974 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1974, № 34 (1444).
- ↑ Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 26 кастрычніка 1989 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1989, № 35 (1985).
- ↑ Решение Добрушского районного Совета депутатов от 10 июня 2014 г. № 10 О некоторых вопросах административно-территориального устройства Добрушского района Гомельской области
- ↑ Насельніцтва населеных пунктаў Гомельскай вобласці паводле перапісу 2009 года Архівавана 11 кастрычніка 2020. (руск.)
- ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года (руск.)
Літаратура правіць
- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.