Дваранства
Дваранства — прывілеяваны стан у Маскоўскай дзяржаве і Расійскай імперыі.
Паняцце «дваранін» у значэнні «служыцель [княжацкага/баярскага] двара», «чалавек з [княжацкага/баярскага] двара» або «прыдворны» з’явілася даўно, з XV ст. у Маскоўскай дзяржаве «слугі» двара вялікага князя — «дваране» сталі асновай прывеліяванага стану, а 2-й паловы XVII ст. асноўнай назвай гэтага стану. Ранейшая асноўная назва прывілеяванага стану, успадкаваная ад часоў Русі — «баярства», у Маскоўскай дзяржава даволі рана стала разумецца як назва толькі вышэйшага яго слою.
Радавая знаць называлася «стаўбавымі дваранамі», тыя хто могу даказаць сваё дваранства на працягу больш за 100 гадоў (такім стаўбавымі дваранамі былі, напрыклад Еропкін, Скрабін, Травін і інш.).
У Расійскай імперыі ў 1722 годзе указам Пятра I была скасавана сістэма старых тытулаў і ўведзена сістэма на ўзор заходнееўрапейскіх, з’явіліся тытулы баронаў і графаў, якія раней не ўжываліся. Былі ўстаноўлены строгія правілы набыцця новага дваранства (напрыклад званне старшага афіцэра ў арміі і флоце аўтаматычнага надавала «асабістае дваранства», званне палкоўніка або марскога капітана — «спадчыннае дваранства». Тым жа часам абмежаваны абавязкі дваранства, абавязковая ваенная служба стала тычыцца толькі дваран, якія маюць маёнтак, яны таксама атрымалі поўную ўладу над сялянамі (пераследу і продажу) да адмены прыгоннага права Аляксандрам II ў 1861 годзе.
У Расіі дваранства надавалася тым, хто выйшлі на пенсію (вайскоўцам), як заахвочванне. Характэрны прыклад, бацька збройніка Сяргея Іванавіча Мосіна — сірата, прасталюдзін, адстаўны вайсковец, даслужыўся да падпаручніка, набілітаваны разам з двума сынамі ў дваранства па хадайніцтве Варонежскага дваранскага сходу ў 1860 годзе.
Дзяржаўны пераварот 1917 года адмяніў прывілеі дваранства, бальшавікамі быў арганізаваны тэрор (рэпрэсіі). Вялікая частка дваранства імігравала. Іншыя частка цяжка спрабавалі прыстасавацца да новай рэчаіснасці ў дзяржаве, супрацоўнічала з савецкай уладай, рабілі кар’еру (напрыклад Фелікс Дзяржынскі, Радзівон Якаўлевіч Маліноўскі, Рыгор Катоўскі, Надзея Крупская і інш.). Камуністычная прапаганда абясцэньвала дваран ў афіцыйнай гісторыі, у кіно і літаратуры. Пасля распаду Савецкага Саюза пачалося адраджэнне дваранскіх традыцый, вывучэнне генеалогіі грамадствам. Ёсць нават мода на высакароднае паходжанне, што спрыяе камерцыйнай дзейнасці, і з’яўленню прэтэндэнтаў на сталец Расійскай імперыі. Усе падыходзяць з усёй сур’ёзнасцю.