Рафаэл Ледэсма
Рафаэл Пампеу Радрыгіс Ледэсма[1] (нар. 31 снежня 1982, Порту-Алегры, Бразілія) — бразільскі футбаліст, паўабаронца.
Поўнае імя | Рафаэл Пампеу Радрыгіс Ледэсма | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Нарадзіўся |
31 снежня 1982 (41 год) |
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Грамадзянства | Бразілія | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Рост | 179 см | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Вага | 76 кг | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Пазіцыя | паўабаронца | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Клуб | завяршыў кар’еру | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
Клубная кар’ера
правіцьПачынаў прафесійную кар’еру ў бразільскім клубе «Жувентуды». У 2004—2006 гадах выступаў у Партугаліі, пасля чаго на кароткі час вярнуўся ў Бразілію, каб потым перабрацца ў склад літоўскага «Каўнаса», разам з якім двойчы стаў чэмпіёнам Літвы, у 2008 годзе стаў таксама найлепшым бамбардзірам чэмпіянату.
У 2009 годзе перабраўся ў беларускі клуб МТЗ-РІПА (у наступным годзе змяніў назву на «Партызан»), які меў партнёрскія адносіны з «Каўнасам». Па выніках сезона 2010 года «Партызан» страціў месца ў Вышэйшай лізе, і ў сувязі з забаронай для легіянераў на выступ у Першай лізе Ледэсма быў аддадзены ў арэнду мінскаму «Дынама», дзе стаў адным з лідараў каманды.
Па заканчэнні сезону 2011 года «Партызан» спыніў існаванне, і Рафаэл вярнуўся ў Літву, дзе ў сезоне 2012 забіў 20 галоў у чэмпіянаце ў складзе «Судувы». У сезоне 2013/14 гуляў на Кіпры за клуб «Этнікас», а ўлетку 2014 года перабраўся на Мальту, дзе ў складзе розных клубаў стаў чэмпіёнам, уладальнікам Кубка і Суперкубка Мальты.
У першай палове 2017 года выступаў у Латвіі за «Елгаву». У ліпені 2017 года прыбыў на прагляд у беларускі клуб «Віцебск», з якім у выніку падпісаў кантракт[2]. У складзе «Віцебска» стаў іграком асновы, у сезоне 2017 у 14 матчах забіў 5 галоў, пераважна ўдарамі са штрафных. У першай палове 2018 года заставаўся адным з лідараў каманды, спрыяў яе знаходжанню ўверсе турнірнай табліцы. У ліпені 2018 года па пагадненні бакоў пакінуў віцебскі клуб[3].
У верасні 2018 года далучыўся да клуба «Сан-Гван» з другога дывізіёна Мальты[4]. У студзені 2019 года перайшоў у літоўскі «Панявежыс»[5], дзе гуляў да канца сезона 2019. У ліпені 2020 года зноў апынуўся на Мальце, папоўніўшы склад клуба «Араторы Юс», дзе і завяршыў кар’еру летам 20211 года.
Дасягненні
правіць- Чэмпіён Літвы (2): 2006, 2007
- Срэбраны прызёр чэмпіянату Літвы: 2008
- Уладальнік Кубка Літвы: 2008
- Чэмпіён Мальты: 2015/16
- Бронзавы прызёр чэмпіянату Мальты: 2014/15
- Уладальнік Кубка Мальты: 2015
- Уладальнік Суперкубка Мальты: 2014