Рахматула Набіль

афганскі палітык

Рахматула Набіль (перс.: رحمت‌الله نبیل) (30 чэрвеня 1968, Джагату, правінцыя Вардак, Каралеўства Афганістан) — афганскі палітычны і ваенны дзеяч, генерал-маёр. Двойчы дырэктар Упраўлення нацыянальнай бяспекі Афганістана (2010–2012, 2013–2015).

Рахматула Набіль
Нараджэнне 30 чэрвеня 1968(1968-06-30) (55 гадоў)
Адукацыя
Дзейнасць палітык, інжынер у цывільным будаўніцтве

Біяграфія правіць

Нарадзіўся ў раёне Джагату правінцыі Вардак[1]. Па адукацыі Рахматула Набіль інжынер-будаўнік і свабодна размаўляе на дары, пушту і англійскай мовах.

Да 2002 года ён працаваў у некалькіх падраздзяленнях Упраўлення Вярхоўнага камісара ААН па справах бежанцаў[1].

З 2002 года Рахматула Набіль выконваў шэраг важных дзяржаўных функцый. Ён прыйшоў ва ўрад Афганістана ў якасці намесніка дарадцы па нацыянальнай бяспецы. Затым ён заклаў аснову Службы аховы прэзідэнта і ўзначаліў яе (2005—2010)[1].

З 5 ліпеня 2010 года па 29 жніўня 2012 года — дырэктар галоўнага упраўлення нацыянальнай бяспекі Афганістана. Мэтай Рахматула Набіля на пасадзе дырэктара было правядзення рэформы, каб павысіць эфектыўнасць і аператыўныя магчымасці Упраўлення. У жніўні 2012 года ён быў прызначаны намеснікам дарадцы па нацыянальнай бяспецы, а затым у верасні 2013 года зноў далучыўся да Упраўлення нацбяспекі у якасці выконваючага абавязкі дырэктара, пасля таго як дырэктар Асадула Халід з'ехаў у ЗША для лячэння пасля пагаршэння стану здароўя ў выніку тэракту талібаў[2][3]. Пакінуў пасаду дырэктара ў снежні 2015 года[4]. Незадоўга да адстаўкі рэзка крытыкаваў палітычны курс кіраўніцтва краіны, у т.л. прэзідэнта Ашрафа Гані[1].

У 2019 годзе Набіль выставіў сваю кандыдатуру на прэзідэнцкіх выбарах. Атрымаў 1,86% ад агульнай колькасці галасоў[5]. Набіль публічна байкатаваў выбары і аспрэчваў канчатковы вынік[6].

Падчас наступлення талібаў у 2021 годзе ўцёк з краіны[7].

16 студзеня 2023 года Рахматула Набіль заснаваў партыю ў выгнанні пад назвай «Партыя нацыянальнай свабоды Афганістана».

Узнагароды правіць

  • медаль Газі Аюб Хана (вышэйшая ваенная ўзнагарода);
  • медаль Газі Вазіра Махамада Акбар Хана

Крыніцы правіць

  1. а б в г Nabil, Rahmatullah Maj. Gen. (англ.). Afghan Bios (17 студзеня 2023). Праверана 30 лістапада 2023.
  2. Hodge, Nathan. Karzai Move Prompts Concerns / Nathan Hodge // The Wall Street Journal. — 2013. — September 3. — P. A10.
  3. Afghanistan appoints spy agency head (англ.). Business Standard (31 жніўня 2013). Праверана 30 лістапада 2023.
  4. Afghan Intelligence Chief Rahmatullah Nabil Resigns (англ.). Khaama Press (10 снежня 2015). Праверана 30 лістапада 2023.
  5. Democracy died in Afghanistan: Nabil (англ.). Khaama Press (18 лютага 2020). Праверана 30 лістапада 2023.
  6. Nabil Suggests 'Reconciliation Govt,' Rejects Election Results (англ.). TOLOnews (20 лютага 2020). Праверана 30 лістапада 2023.
  7. Rosenberg, Matthew. Nabil Suggests 'Reconciliation Govt,' Rejects Election Results (англ.). The New York Times (19 жніўня 2021). Праверана 30 лістапада 2023.