Раўбіцкае вадасховішча
Раўбіцкае — вадасховішча ў Беларусі, у Мінскім раёне Мінскай вобласці.
Раўбіцкае | |
---|---|
![]() | |
Каардынаты: 54°03′51,21″ пн. ш. 27°44′58,89″ у. д.HGЯO | |
Размяшчэнне | Мінскі раён |
Даўжыня | 1,7 км |
Шырыня | 0,26 км |
Плошча | 0,22 км² |
Аб'ём | 0,00042 км³ |
Найбольшая глыбіня | 5,5 м |
Сярэдняя глыбіня | 1,9 м |
Плошча вадазбору | 159 км² |
Упадаюць | рака Усяжа |
Выцякаюць | рака Усяжа |
Створана ў 1982[1] годзе на рацэ Усяжа з мэтай добраўпарадкавання і арашэння зямель каля населеных пунктаў Раўбічы, Аколіца, Губічы.
Плошча паверхні вадасховішча 0,22 км², даўжыня 1,7 км, найбольшая шырыня 0,26 км. Найбольшая глыбіня 5,5 м, сярэдняя каля 1,9 м. Ваганні ўзроўню вады ў вадасховішчы дасягаюць 0,5 м. Аб’ём вады 0,42 млн м³. Вадазбор плошчай 159 км² на паўднёвых схілах Мінскага ўзвышша.
Катлавіна выцягнута ўздоўж даліны ракі Усяжа. У ніжняй частцы Раўбіцкае вадасховішча дамбай аддзелена ад Дубраўскага.
Зноскі
- ↑ Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 4. Недалька — Стаўраліт / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1985. — 599 с., іл. — 10 000 экз.
Літаратура Правіць
- Раўбіцкае вадасховішча // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 4. Недалька — Стаўраліт / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1985. — 599 с., іл. — 10 000 экз. — С. 369.
- Центральная Беларусь. Карта. Указатель населённых пунктов. Таблица расстояний / Гл. ред. И. Чумак. — Мн.: Квадрограф, 2008. — 10 000 экз. (руск.)