Роберт Котан

Сэр Ро́берт Брус Ко́тан (англ.: Robert Bruce Cotton; 1571 — 1631) — англійскі бібліяфіл і антыквар, які стварыў найбуйнейшы прыватны кніжны збор свайго часу. У 1753 годзе з яго бібліятэкі нарадзіўся рукапісны аддзел Брытанскага музея, які пазней вылучыўся ў Брытанскую бібліятэку.

Роберт Котан
RobertCotton1626.jpg
Нараджэнне 22 студзеня 1571
Смерць 6 (16) мая 1631 (60 гадоў) ці 6 мая 1631(1631-05-06)[1][2] (60 гадоў)
Месца пахавання
Бацька Томас Котан[d][3]
Маці Элізабет Шырлі[d][3]
Жонка каля Elizabeth Brocas[d][4]
Дзеці Томас Котан[d][3]
Член у
Адукацыя
Дзейнасць палітык, бібліяфіл, антыквар, калекцыянер кніг
Commons-logo.svg Роберт Котан на Вікісховішчы

БібліятэкаПравіць

Котан зацікавіўся старадаўнімі манускрыптамі падчас навучання ў Кембрыджы, дзе зведаў уплыў Уільяма Кэмдэна. Прыцягнутыя яго кнігамі, у вэстмінстэрскі асабняк Котана імкнуліся патрапіць навукоўцы з ўсёй Англіі. Кароль Якаў I узвёў яго ў рыцары, а потым і ў баранэты. Фактычна ён стаў першым баранэтам Новага часу.

У 1601 г. Котан быў абраны ў парламент і прыняўся пазычаць свае кнігі іншым дэпутатам. Радыкалы накшталт Джона Піма сталі збірацца ў яго доме і выкарыстоўваць яго веды для напісання антыўрадавых трактатаў. Некаторыя з іх цыркулявалі пад імем Котана.

Атачэнне Карла I, быўшы ўстрывожана дзейнасцю Котана, пастанавіла канфіскаваць яго бібліятэку, а яго самога ўзяць пад варту (1629). Яго неўзабаве выпусцілі, аднак бібліятэку змог вярнуць сабе толькі яго сын.

Сярод жамчужын Котанаўскай бібліятэкі — Евангелле з Ліндысфарна і адзіны спіс «Беавульфа», а таксама грэчаская ілюстраваная Кніга Быцця VI стагоддзя, якая моцна пацярпела ад пажару.

Котаны працягвалі пашыраць збор на працягу ўсяго XVII стагоддзя, а ў 1700 годзе ахвяравалі яго дзяржаве.

Зноскі

  1. Lundy D. R. Robert Cotton, 1st Bt. // The Peerage
  2. Sir Robert Bruce Cotton // Grove Art Online / J. Turner[Oxford, England], Houndmills, Basingstoke, England, New York: OUP, 1998. — ISBN 978-1-884446-05-4
  3. 3,0 3,1 3,2 Lundy D. R. The Peerage
  4. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
  5. (unspecified title) Праверана 7 мая 2020.

ЛітаратураПравіць