Роберт Пацінсан

Ро́берт То́мас Па́цінсан (англ.: Robert Thomas Pattinson; нар. 13 мая 1986 года, Лондан) — брытанскі акцёр, мадэль і музыкант[2]. Вядомы як выканаўца ролі Эдварда Калена у вампірскай сазе «Змярканне» па творах Стэфані Маер і ролі Седрыка Дыгары у экранізацыі кнігі Джаан Роўлінг «Гары Потэр і Кубак агню». У 2008 годзе за ролю ў фільме «Пераходны ўзрост» атрымаў галоўны прыз Страсбургскага фестывалю за найлепшую мужчынскую ролю. Таксама атрымаў узнагароды за самы лепшы пацалунак MTV Movie Awards 2009 і MTV Movie Awards 2012.

Роберт Пацісан
Robert Pattinson
Robert Pattinson Cannes 2012.jpg
Роберт Пацісан у маі 2012 года
Імя пры нараджэнні Роберт Томас Пацісан
Дата нараджэння 13 мая 1986(1986-05-13) (37 гадоў)
Месца нараджэння Лондан, Вялікабрытанія
Грамадзянства Сцяг Вялікабрытаніі Вялікабрытанія
Бацька Richard Pattinson[d][1]
Маці Clare[d][1]
Адукацыя
Прафесія
Кар’ера 2004 — цяперашні час
Узнагароды
IMDb ID 1500155
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

БіяграфіяПравіць

Роберт Томас Пацісан нарадзіўся 13 мая 1986 года ў прыгарадзе Лондана, Англія[3]. Яго маці Клэр працавала на мадэльнае агенцтва, а бацька Рычард займаецца вывазам вінтажных машын з ЗША[4]. Пацісан наведваў «Tower House School» (школа для хлопчыкаў), а з 12-ці гадоў — Harrodian School[5]. Ён быў уцягнуты ў тэатр у якасці непрафесійнага акцёра (аматара) праз «тэатральную групу Барнса» (англ.: «Barnes Theatre Company»). Пасля некаторага досведу тут у якасці акцёра на задніх планах, ён быў запрошаны на больш значныя ролі. Ён прыцягнуў увагу акцёрскага агента пасля пастаноўкі «Tess of the D’Urbervilles» і з гэтага моманту быў у пошуках прафесійных роляў. З гэтых пор ён быў прыцягнуты для пастаноўкі аматарскай версіі Макбета цэнтра мастацтваў «Old Sorting Office Arts Centre», у той жа час спрабуючы зрабіць кар'еру мадэлі. У Пацісана ёсць дзве старэйшыя сястры: Вікторыя і Лізі[6]. Вікторыя, старэйшая сястра Роберта, займаецца рэкламай. А Лізі — спявачка, складае песні. У 17 гадоў яна выступала ў адным з пабаў Барнса (прыгарад Лондана, дзе нарадзіўся Роберт), і яе заўважыла гуказапісвальная кампанія EMI. Праз год стала ўдзельніцай гурта Aurora і адной з самых прадаваных выканаўцаў Вялікабрытаніі.

Асабістае жыццёПравіць

На здымачнай пляцоўцы фільма «Змярканне» у 2008 годзе Роберт сустрэўся з актрысай Крыстэн Сцюарт. Разлад у пары адбыўся ўлетку 2012 года пасля скандальнай гісторыі са здрадай Крыстэн Сцюарт з рэжысёрам фільма «Беласнежка і паляўнічы» Рупертам Сандэрсам[7][8].

Пасля здрады Крыстэн Сцюарт пара разыйшлася і прадала набыты для сваёй будучай сям'і дом[9]. Аднак праз некалькі месяцаў Роберт Пацісан і Крыстэн Сцюарт памірыліся і нават заявілі пра заручыны[10].

Зноскі

СпасылкіПравіць