Родый (лац.: rhodium) Rhхімічны элемент VIII групы перыядычнай сістэмы; атамны нумар 45. Адносіцца да сямейства плацінавых металаў. Серабрыста-белы метал, тэмпература плаўлення 1963°С, тэмпература кіпення 3727°С, шчыльнасць 12410 кг/м³. У звычайных умовах кампактны родый устойлівы да ўздзеяння ўсіх кіслот (у т.л. царскай гарэлкі) і шчолачаў. Здробнены пры тэмпературы 100°С узаемадзейнічае з сернай кіслатой, пры 200-600°С - з галагенамі, серай, селенам; пры 600-800°С у паветры акісляецца, утвараецца сесквіаксід.

Родый

Прымяненне правіць

У сплавах з плацінай і іншымі плацінавымі металамі — каталізатары, тэрмапары, ахоўныя пакрыцці на электрычныя кантакты, люстраныя паверхні рэфлектараў, інш.

Літаратура правіць

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2001. — Т. 13. — С. 398. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0216-4 (Т. 13).