Дастаеўскія
Дастаеўскія — вялікалітоўскі шляхецкі род герба ўласнага («Радван» зменены), вядомы на Піншчыне з канца 15 стагоддзя. У 16 і 17 ст. перасяліліся на Валынь і ў Наваградскае ваяводства.
Паходжанне роду правіць
Даніла Іванавіч Ірцішчавіч у 1506 годзе атрымаў ад пінскага князя Фёдара Іванавіча Яраславіча грамату на маёнтак Палкоцічы і на частку вёскі Дастоева ў Пінскім павеце на паўночны ўсход ад Пінска, паміж рэкамі Пінай і Ясельдай. На попіс войска ў 1528 ставіў 1 конніка. Даніла Іванавіч меў сыноў Івана Данілавіча (у 1522 валодаў зямлёй у сяле Ляхавічы) і Сямёна Данілавіча Ірцішчавіча (упамінаецца ў 1566). Сыны першага з іх — Сасін Іванавіч Дастаеўскі і Фёдар Іванавіч Даніловіч-Дастаеўскі, вядомы на попісах 1567 і 1565 гадоў. Сасін у 1567 ставіў 1 конніка ў войска ВКЛ, а Фёдар — «2 кони — збройна, по гусарску, а драба з лучъницою на кони», служыў ён у князя Андрэя Курбскага. Пасля прозвішча Дастаеўскія замацавалася за іх нашчадкамі. Найбольш вядомы прадстаўнік роду — Фёдар Дастаеўскі (1821—1881), рускі пісьменнік.
Некаторыя прадстаўнікі роду правіць
- Даніла Іванавіч Ірцішчавіч (Ірцішч, Арцішчавіч), у 1506 атрымаў Дастоева
- Іван Данілавіч
- Сасін Даніловіч-Дастаеўскі
- Фёдар Даніловіч-Дастаеўскі, у 1572 разам з Андрэем Курбскім пасяляецца на Валыні, заснавальнік валынскае галіны роду
- Стафан, перайшоў у каталіцтва, зямянін (землеўласнік) менскі, у 1579 атрымаў ва ўладанне Менскі Узнясенскі манастыр, у 1590 прадаў маёнтак Сенніца князю Горскаму
- Марыяна (?-14 кастрычніка 1609), за забойства мужа асуджана да пакарання смерцю, м. — Станіслаў Карловіч, зямянін менскі
- Рэгіна, абвінавачвалася ў 1606—1609 у падробцы тастамента Станіслава Карловіча
- Сямён Данілавіч
- Іван Данілавіч
З нявызначаным месцам у радаводзе правіць
- Пётр, у 1598—1599 маршалак Пінскага павет, дэпутат Галоўнага Трыбунала ВКЛ у 1599 і 1619
- Яраш, у 1604 падстароста оўруцкі
- Пётр, 1627—1628 маршалак Пінскага павета, у 1627 суддзя гродзкі пінскі
- Фёдар, дэпутат Галоўнага Трыбунала ВКЛ у 1634
- Бэнядзікт (да 1622 — пасля 1669), ад 25 чэрвеня 1635 падчашы пінскі
- Андрэй, харужы валынскі ў 1649
Радавод Фёдара Дастаеўскага правіць
Рыгор (Міхаіл?) └─> Андрэй (1756-каля 1819), уніяцкі, пасля праваслаўны свяшчэннік у вёсцы Войтаўцы (цяпер Украіна) ├─> Міхаіл (1787-1839), медык ∞ Марыя Фёдараўна Нячаева (1800-1837), з купецкага роду │ ├─> Міхаіл (1820−1864), пісьменнік ∞ Эмілія Фёдараўна фон Дытмар │ │ ├─> Марыя (1844—1888) │ │ ├─> Кацярына (1853—1932) │ │ └─> Варвара (1854—1864) │ ├─> Фёдар (1821-1881), пісьменнік; ∞ 1) Марыя Дзмітрыеўна (1824-1864); ∞ 2) Ганна (1846-1918), дачка Рыгора Іванавіча Сніткіна │ │ ├─> Любоў (1869—1926) │ │ ├─> Соф'я (6 сакавіка-24 траўня 1868) │ │ ├─> Фёдар (1871-1922) │ │ └─> Аляксей (1875-16 траўня 1878) │ ├─> Варвара (1822—1893) │ ├─> Андрэй (1825—1897), архітэктар ∞ (1850) Домніка Іванаўна Федарчэнка (1825—1887) │ │ ├─> Аляксандр (1857-[1894]), гістолаг │ │ ├─>Андрэй (1863—1933), географ │ │ ├─>Варвара (1858—1935) │ │ └─>Яўгенія (1853—1919) │ ├─> Вера (1829—1896) │ ├─> Любоў (1829), блізня Веры, памерла праз некалькі дзён пасля нараджэння │ └─> Аляксандра (1835—1889) ├─> Леў ├─> Ганна ├─> Канстанцыя ├─> Тэкля ├─> Марыя └─> Лукер'я
Літаратура правіць
- Дастаеўскія // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — С. 581. — 688 с. — ISBN 985-11-0314-4 (т. 1), ISBN 985-11-0315-2.
Спасылкі правіць
- Владимир Илляшевич. О происхождении Ф. М. Достоевского (из родословной семьи) Архівавана 30 мая 2013. Европейское общество геральдики и генеалогии, 2005