Рубаўскі дэндрапарк

Рубаўскі дэндрапарк — батанічны помнік прыроды ў Беларусі, размешчаны на левым беразе; на першай надабалоннай тэрасы р. Заходняя Дзвіна, за 300 м паўночны ўсход в. Аўдзеевічы Віцебскага раёна, на тэрыторыі Рубаўскага лясніцтва Віцебскага лясгаса ў кв. 131, выд. 15.

Рубаўскі дэндрапарк
Катэгорыя МСАП — III (Помнік прыроды)
Размяшчэнне Беларусь, за 300 м паўночны ўсход в. Аўдзеевічы, Віцебскі раён, Віцебская вобласць
Плошча 2,1
Дата заснавання 2005
physical
Рубаўскі дэндрапарк
Рубаўскі дэндрапарк
physical
Рубаўскі дэндрапарк
Рубаўскі дэндрапарк

Апісанне правіць

Дэндрапарк «Рубаўскі» арганізаваны ў 2005 годзе. Плошча дэндрапарку складае 2,1 га, на яго тэрыторыі дэндрапарку маецца штучны вадаём, плошча якога складае 0,4 га.

Калекцыя раслін высаджана ўдзельнікам Вялікай Айчыннай вайны П. М. Шпадаруком. У наш час на тэрыторыі дэндрапарку расце 66 відаў дрэвава-кустовых раслін, у т. л. 7 відаў таполяў, 6 відаў клёна, 3 віды ясеня, 6 відаў вербаў, лістоўніца еўрапейская (Larix decidua) і даурская (Larix gmelinii), Ulmus parvifolia, Ulmus pinnata-ramosa і вяз прысадзісты (Ulmus pumila), піхта сібірская (Abies sibirica), брызгліна бародаўчатая (Euonymus verrucosus) і еўрапейская (Euonymus europaeus), аксаміт амурскі (Phellodendron amurense), арэх маньчжурскі (Juglans mandshurica) і інш.

Спасылкі правіць