Рубеж (гарадзішча)
Рубеж — гарадзішча каля вёскі Рубеж Бешанковіцкага раёна Віцебскай вобласці. Знаходзіцца 0,4 км на ўсход ад вёскі.
Гарадзішча | |
Рубеж | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Вёска | Рубеж |
Статус | Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 213В000160 |
Апісанне
правіцьПляцоўка дыяметрам 38 м. Паўночны схіл стромкі, з поўдня прасочваюцца рэшткі рова, з усходу і захаду схілы разараны. Абследавалі ў 1956—1957 гадах Л. В. Аляксееў, у 1972 годзе М. М. Чарняўскі, у 1981 годзе Э. М. Зайкоўскі. Знойдзены рэшткі лупяной керамікі днепра-дзвінскай культуры (VIII—VII ст. да н. э — IV ст. н. э.). Матэрыялы абследавання захоўваюцца ў Інстытуце гісторыі АН БССР.
Літаратура
правіць- Гарадзішча (в. Рубеж) // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Віцебская вобласць / рэдкал.: С. В. Марцэлеў [і інш.]. — Мінск : БелСЭ імя П. Броўкі, 1985. — С. 130.
Спасылкі
правіць- Рубеж (гарадзішча) на сайце «Архіварта»