Рудня (прыток Ментыні)
Ру́дня, Ментынь — ручай у Вілейскім раёне Мінскай вобласці Беларусі, правы прыток ракі Ментынь (басейн Нёмана). Даўжыня 4,5 км. Пачынаецца на паўднёвым усходзе ад вёскі Губы, цячэ пераважна сярод лесу, упадае ў Ментынь за 1,3 км на паўночны ўсход ад вёскі Кузьмічы. Рэчышча на працягу 0,5 км ад вусця каналізаванае.
Рудня | |
---|---|
Характарыстыка | |
Даўжыня | 4,5 км |
Вадацёк | |
Выток | |
• Каардынаты | 54°37′03,30″ пн. ш. 27°01′25,40″ у. д.HGЯO |
Вусце | Ментынь |
• Каардынаты | 54°37′38,30″ пн. ш. 26°57′53,80″ у. д.HGЯO |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | Нёман |
Краіны |
![]() |
Рэгіён | Мінская вобласць |
Раёны | [[Вілейскі раён|Вілейскі раён]] |
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/f/f2/%D0%9A%D1%80%D1%8B%D0%BD%D1%96%D1%86%D0%B0_%C2%AB%D0%A1%D0%B2%D1%8F%D1%82%D0%B0%D1%8F_%D0%B2%D0%B0%D0%B4%D0%B0%C2%BB.jpg/220px-%D0%9A%D1%80%D1%8B%D0%BD%D1%96%D1%86%D0%B0_%C2%AB%D0%A1%D0%B2%D1%8F%D1%82%D0%B0%D1%8F_%D0%B2%D0%B0%D0%B4%D0%B0%C2%BB.jpg)
На геаграфічных картах ХІХ — першай палове ХХ стагоддзяў назвай «Рудня» пазначана сучаснае русла ракі Ментынь на ўсім працягу.
На левым беразе, за 1,0 км на паўнёвы захад ад вёскі Губы — помнік прыроды мясцовага значэння, крыніца «Святая вада».
Літаратура
правіць- Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.
Спасылкі
правіць- Общая характеристика речной сети Минской области(недаступная спасылка) (руск.)