Ружа лямцавая[3] (Rosa tomentosa) — від раслін сямейства Ружавыя (Rosaceae)[4].

Ружа лямцавая
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Rosa tomentosa Sm., 1800


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  24845
NCBI  267260
EOL  235365
GRIN  t:32185
IPNI  734524-1
TPL  tro-27800167

Назва правіць

Ружа лямцавая, радоста, русальніца[5], шупшыннік[6].

Батанічнае апісанне правіць

Калючы куст вышынёй да 2 метраў. Лісце непарнаперыстае, цёмна-зялёнае, моцна апушанае[4]. Лісточкі з абодвух бакоў густаваласістыя, часталямцавыя[4]. Шыпы амаль аднолькавыя, часта амаль прамыя, шырокія ля аснавання[4]. Кветкі да 4 см у дыяметры афарбаваны ад светла-ружовага да белага. Квітнее ў чэрвені-ліпені[4]. Плады круглыя, дыяметрам ад 1 да 2 см, чырвонага колеру.

Арэал правіць

Від пашыраны па ўсёй Еўропе, акрамя Крайняй Поўначы. На Беларусі сустракаецца па ўзлесках, хмызняках, пераважна на поўдні краіны[4].

Значэнне правіць

Дэкаратыўная расліна. У культуры з 1820 года.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 113. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. а б в г д е Дикорастущие плоды и ягоды/Шапиро Д. К., Михайловская В. А., Манциводо Н. И.—2-е изд., перераб. и доп.—Мн.: Ураджай, 1981.—159 с., 16 л. ил.
  5. З. Верас. Беларуска-польска-расейска-лацінскі ботанічны слоўнік. — Вільня, Субач 2: Выданне газеты «Голас беларуса», Друкарня С. Бэкэра, 1924.
  6. Чоловский К. Опыт описания Могилевской губернии. По программе и под редакцией А. С. Дембовецкого, кн. I. Могілев.