Рускае энтамалагічнае таварыства
Рускае энтамалагічнае таварыства (РЭТ) — міжрэгіянальная грамадская арганізацыя, якая аб’ядноўвае энтамолагаў — спецыялістаў па насякомых. РЭТ — адно з найстарэйшых навуковых біялагічных таварыстваў Расіі. Заснавана ў 1859 годзе супрацоўнікамі Заалагічнага музея і пецярбургскімі энтамолагамі-аматарамі.[4] У савецкі час называлася «Усесаюзнае энтамалагічнае таварыства» (УЭТ).[5][6]
Рускае энтамалагічнае таварыства | |
---|---|
Адміністрацыйны цэнтр | |
Тып арганізацыі | scientific society[d] і entomological organisation[d] |
Кіраўнік | Карл Эрнст фон Бэр[2] і Oktawiusz Wincenty Bourmeister-Radoszkowski[d][3] |
Заснаванне | |
Дата заснавання | 1859[1] |
Колькасць членаў | 2 000 |
zin.ru/societies/… (руск.) | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Галоўная задача таварыства — папулярызацыя энтамалагічных ведаў, дапамога ў выкладанні энтамалогіі, развіццё сувязяў з замежнымі навукоўцамі. Цэнтральная рада Таварыства знаходзіцца ў Санкт-Пецярбургу (Універсітэцкая наб., Д.1). Прэзідэнт таварыства — прафесар, доктар біялагічных навук А. В. Селіхаўкін (Санкт-Пецярбург). У склад таварыства ўваходзяць вучоныя-біёлагі, якія спецыялізуюцца ў абласцях фундаментальных і прыкладных навук, звязаных з насякомымі і павукападобнымі.
У 1860 годзе таварыства налічвала 106 членаў, у 1959 годзе — 1960, у 1978 годзе — 3130, у 2002 — каля 2 тысяч, у 2018 — каля 800.[7] З 1861 года таварыства выдае «Труды» («Horae Societatis Entomologicae Rossicae»), з 1901 года — часопіс «Энтомологическое обозрение » (да 1933 года «Русское энтомологическое обозрение», цяпер сумесна з РАН).
Гісторыя
правіцьЗаснавана ў 1859 годзе супрацоўнікамі Заалагічнага музея і пецярбургскімі энтамолагамі-аматарамі і спачатку ўключала нават прадстаўнікоў батанічнай навукі, бо ў той час РЭТ было адзіным навуковым натуралістычным таварыствам Пецярбурга.
За ўсю 150-гадовую гісторыю свайго існавання Таварыства некалькі разоў мяняла сваю назву:
- 1859—1933 — Рускае энтамалагічнае таварыства (РЭТ)
- 1933—1945 — Дзяржаўнае ўсерасійскае энтамалагічнае таварыства
- 1945—1992 — Усесаюзнае энтамалагічнае таварыства (УЭТ)
- 1992—1995 — Расійскае энтамалагічнае таварыства (РЭТ)
- з 1995 — Рускае энтамалагічнае таварыства (РЭТ)
Пасля распаду СССР было вырашана пераўтварыць УЭТ на тэрыторыі Расіі ў РЭТ і 2 красавіка 1992 года адбыўся рэарганізацыйна-ўстаноўчы сход (на правах з’езда) энтамолагаў Санкт-Пецярбурга сумесна з прадстаўнікамі расійскіх аддзяленняў былога УЭТ. Аднак ужо праз год (у красавіку 1993) Расійскае энтамалагічнае таварыства было вырашана перайменаваць па прычынах юрыдычнага характару (неабходнасць плаціць падатак за выкарыстанне слоў «Расія»). Савет Таварыства вырашыў вярнуць яго гістарычную назву — РЭТ, якая і была пазней зацверджана Пастановай Бюро Аддзялення агульнай біялогіі РАН 27 сакавіка 1995 года.[8]
Прэзідэнты
правіць- К. М. Бэр (1860—1861, 1863—1864)
- Ф. Ф. Брант (1861—1862)
- В. С. Сямёнаў (1865—1866)
- А. І. Радашкоўскі (1867—1879)
- Э. К. Брант (1880—1889)
- П. П. Сямёнаў-Цян-Шанскі (1890—1914)
- А. П. Сямёнаў-Цян-Шанскі (1914—1931)
- Я. М. Паўлоўскі (1931—1965)
- Р. Я. Бей-Біенка (1965—1971)
- М. С. Гіляраў (1973—1985)
- Г. С. Мядзведзеў (1985—2009)
- (в.а.) У. І. Тобіяс (2009—2011)
- А. В. Селіхаўкін (2012—ц.ч.)
Зноскі
- ↑ а б Sinelnikova E. F. Soviet Power and Natural Scientific Societies in the 1920s: Forms and Phases of the Interaction, Советская власть и естественно-научные общества в 1920-е гг.: формы и стадии взаимодействия // Историко-биологические исследования — 2021. — Vol. 13, Iss. 2. — P. 34–51. — ISSN 2076-8176; 2500-1221 — doi:10.24412/2076-8176-2021-2-34-51
- ↑ Манойленко К. В. Награды имени академика К.М. Бэра: история основания, значение, Awards Named for the Academician Karl von Baer: A History of Their Foundation and Significance // Историко-биологические исследования — 2014. — Т. 6, вып. 1. — С. 26–47. — ISSN 2076-8176; 2500-1221
- ↑ «Благодарить именем Академии»: центральноазиатские коллекции Зоологического музея в хронике заседаний Физико-математического отделения ИАН, 1874–1894, “To Give Thanks on Behalf of the Academy”: Central-Asian Collections of the Zoological Museum in the Annals of the Department of Physic and Mathematic of the Imperial Academy of Sciences, 1874–1894 // Историко-биологические исследования — 2014. — Т. 6, вып. 4. — С. 80–104. — ISSN 2076-8176; 2500-1221
- ↑ Энтомологическое Русское Общество // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.
- ↑ Смирнов А. В. Русское энтомологическое общество // Биология в Санкт-Петербурге. 1703–2008: Энциклопедический словарь / Отв. ред. Э. И. Колчинский. — СПб.: Нестор-История, 2011. — С. 420—421. — 568 с. — (Научный Санкт-Петербург). — ISBN 978-5-98187-643-1.
- ↑ Всесоюзное энтомологическое общество // Санкт-Петербург. Петроград. Ленинград. Энциклопедический справочник. 1992: / Ред. коллегия: Белова Л. Н., Булдакова Г. Н., Дегтярев А. Я. и др.. — М.: Большая Российская энциклолпедия, 1992. — С. 676—677. — 687 с. — 80 000 экз. — ISBN 5-85270-037-1.
- ↑ XV съезд Русского энтомологического общества. Энтомологическое обозрение, 2018, № 2, с. 332—345. ISSN: 0367-1445
- ↑ Медведев Г. С. (2010). Прошлое, настоящее и будущее Русского энтомологического общества. — Энтомологическое обозрение. 2010. Том 89. Выпуск 1. С.3-6.