Руска-турэцкая вайна (1787—1791)
Руска-турэцкая вайна (1787—1791/1792) — вайна, якую вялі паміж сабою Расія і Аўстрыя (з 1788), з аднаго боку, і Турцыя, з другога.
Руска-турэцкая вайна 1787—1791 | |||
---|---|---|---|
Асноўны канфлікт: Руска-турэцкія войны | |||
| |||
Дата |
12 жніўня 1787 - 9 студзеня 1792 |
||
Месца | Малдавія, Бесарабія, Буджак, Сербія, Чорнае мора | ||
Вынік | перамога Расіі, заключэнне Яскага міру | ||
Змены | Яскі мір | ||
Праціўнікі | |||
|
|||
Камандуючыя | |||
|
|||
Сілы бакоў | |||
|
|||
Страты | |||
|
|||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Турэцкія вярхі былі рэзка незадаволеныя стратай Крыму (далучаны да Расіі ў 1783) і пераходам пад расійскую апеку Грузіі (1783; гл. Георгіеўскі трактат); Турцыя абвясціла вайну Расіі 13(24).8.1787.
У ходзе вайны перамогі расійскага, а потым расійска-аўстрыйскага войска (гл. руска-аўстрыйскі саюзны дагавор, 1781) пад началам В. А. Суворава пад Кінбурнам (1787), Факшанамі, на р. Рымнік (1789), пад Ізмаілам (1790) і пад Анапай (1791) і расійскага флоту пад началам Ф. Ф. Ушакова ў Керчанскай бітве і каля в. Тэндра (1790) аслабілі турэцкія ваенныя сілы. Канчаткова змусілі Турцыю да міру расійскія перамогі ў Мачынскай бітве і ў Каліакрыйскай марской бітве (1791). Вайна скончылася падпісаннем Яскага дагавору (29.12.1791/1792).[2][2]
Зноскі
Літаратура
правіць- Военный энциклопедический словарь / Пред. Гл. ред. комиссии Н. В. Огарков. — М.: Воениздат, 1983. — 863 с. (руск.)
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Руска-турэцкая вайна (1787—1791)