Цары маскоўскія

спіс артыкулаў у адным з праектаў Вікімедыя
(Пасля перасылкі з Рускія цары)

Цар усяе Русі — найвышэйшы тытул уладароў Маскоўскай дзяржавы ў 1547—1721 гадах.

Гісторыя

правіць

Да XV ст. словам «цар» ва ўсходнеславянскіх тэкстах называлі візантыйскіх імператараў, біблейскіх і наогул старажытных уладароў, з XIII ст. ― залатаардынскіх і вялікіх мангольскіх ханаў[1].

З XV ст. у маскоўскіх тэкстах з’явілася традыцыя згадваць як «цара Рускага» вялікага князя Дзмітрыя Іванавіча, пераможца ў бітве Куліковым полі (1380)[1]. Аказіянальна[2] з XV ст. тытуламі «цар» і «кесар» пачалі карыстацца і маскоўскія вялікія князі, прычым з часоў Васіля Цёмнага (сярэдзіна XV ст.) ― адносна паслядоўна[2]. Вялікі князь маскоўскі Іван III узяў тытул «Гасудар усяе Русі».

16 студзеня 1547 года ва Успенскім саборы Маскоўскага крамля адбылося ўрачыстае вянчанне на царства вялікага князя Івана IV, ён першы афіцыйна ўзяў тытул цара. Такім чынам, тытул цара, як найвышэйшы тытул у дзяржаве існаваў у 1547—1721 гадах, калі Пётр I узяў тытул імператара і Расія абвешчана імперыяй.

Сакралізацыя

правіць

У пачатку ХVI ст. усё больш распаўсюджваецца прызнанне ідэя божага паходжання ўлады «Гасудара». Адным з першых пра гэта казаў Іосіф Волацкі. У сваіх пасланнях да вялікага князя Васіля III ён стала называў яго «самадзержцам», «царом» і «гасударам усяе Рускае зямлі». Больш таго, Іосіф Волацкі прыпадабняў зямную місію маскоўскага рускага гаспадара Божаму Промыслу: «Царь ведь естеством подобен вышнему Богу», бо ён «скипетр царствия принял от Бога». Сігізмунд Герберштэйн сведчыць, што ў часы Васіля III вялікага князя падданыя звалі «ключником и постельничим Божиим» лічылі, што «…воля гасудара ёсць воля Божая і, што бы ні зрабіў гасудар, ён робіць гэта па волі Божай»[3]

Сакралізацыя манарха (у Расіі) узнікла як наступства засваення канцэпцыі «Масква — Трэці Рым», і была прычынна звязана на ўсіх гістарычных этапах, наўпрост або ўскосна, з вонкавымі культурнымі фактарамі, пераўтворанымі ў традыцыйнай культурнай свядомасці. Такое пераўтварэнне, пераасэнсаванне вяло да стварэння прынцыпова новых тэкстаў (культурных адзінак).[2]

Палітычныя прадпасылкі сакралізацыі манарха складаліся з дзвюх тэндэнцый — 1) перанясення на маскоўскага манарха функцый візантыйскага васілеўса, што ўвасаблялася як у канцэпцыі Трэцяга Рыма, так і ў візантынізацыі маскоўскага дзяржаўнага і царкоўнага жыцця пры Аляксеі Міхайлавічы; 2) прысвойванне манарху функцый кіраўніка царквы, што пачалося з уладарства Пятра I.[2]

Культурна-семіятычныя прадпасылкі сакралізацыі манарха ляжалі ў разуменні новых тэкстаў (культурных адзінак) носьбітамі традыцыйнай мовы культуры. Так, тытул цара набыў у Расіі яўна выражаныя рэлігійныя канатацыі, бо для традыцыйнай культурнай свядомасці гэта слова асацыявалася найперш з Хрыстом.[2]

Сакралізацыя манарха ў Расіі распаўсюдзілася на ўвесь сінадальны перыяд, і на працягу ўсяго гэтага часу была ў канфлікце з традыцыйнай рэлігійнай свядомасцю.[2]

Пералік маскоўскіх цароў

правіць

Зноскі

  1. а б Платонаў. Лекцыі па гісторыі…
  2. а б в г д е Успенскі. Цар і Бог…
  3. С. В. Перевезенцев. Смысл русской истории. М.: Вече, 2004. 496с.